Талія (муза)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талія. Жан-Марк Нацье, 1739

Та́лія[1], Фалія[1](грэч. Θαλία, Θαλεία от θάλλω — «квітнею», «разрастаюся»), Квітнеючая — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [2] адна з 9 муз, муза камедыі і лёгкай, іранічнай паэзіі. Дачка Зеўса і Мнемасіны. Малявалася з камічнай маскай ў левай руцэ і з вянком з лісця вінаграду ці плюшчу на галаве. Ад Таліі і Апалона нарадзіліся карыбанты [3]. Згодна з Дыядорам, атрымала імя ад слова «росквіт» (талейн).

Талія

Зеўс, ператварыўшыся ў каршуна, узяў Талію ў жонкі. З страху перад рэўнасцю Геры муза схавалася ў нетрах зямлі, дзе ад яе нарадзіліся дэманічныя істоты — палікі (у гэтым міфе яна завецца німфай вулкана Этна).

Таксама адна з нерэід[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Міфы народаў свету. — М., 1991-92. В 2 т. Т. 2. — С. 490—491.
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1.4

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]