Таманскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Таманскі паўвостраў
45°11′08″ пн. ш. 36°47′28″ у. д.HGЯO
Акваторыя Таманскі заліў
Плошча каля 2000 км²
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Таманскі паўвостраў (Краснадарскі край)
Таманскі паўвостраў
Таманскі паўвостраў
Commons-logo.svg Таманскі паўвостраў на Вікісховішчы

Тама́нскі паўвостраўпаўвостраў у Краснадарскім краі (Расія).

З поўначы абмываецца Таманскім залівам Азоўскага мора, з захаду Керчанскім пралівам, з поўдня Чорным морам. Характарызуецца нізінным раўнінных рэльефам, значнай парэзанасцю берагавой лініі, прысутнасцю шматлікіх заліваў, берагавых кос, ліманаў і гразевых вулканаў. Сучаснае аблічча Таманскі паўвостраў набыў параўнальна нядаўна і яшчэ ў антычны час складаўся з шэрагу астравоў, падзеленых пралівамі. Важны ўплыў на фарміраванне рэльефу, флоры і фаўны Тамані аказвала і аказвае дэльта Кубані. Берагавая лінія на значным працягу абрывістая, складаецца з вапняковых парод і ракушачніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]