Тамара Васілеўна Лазаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тамара Лазаковіч
Tamara Lazakovich 1972.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол

жаночы[d]

Поўнае імя

Тамара Васільеўна Лазаковіч

Грамадзянства

Flag of Russia (1991-1993).svg Расія

Спецыялізацыя

спартыўная гімнастыка

Дата нараджэння

11 сакавіка 1954(1954-03-11)

Месца нараджэння

с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР

Дата смерці

1 лістапада 1992(1992-11-01) (38 гадоў)

Месца смерці

Віцебск, Беларусь

Рост

162 см

Вага

51 кг

Commons-logo.svg Tamara Lazakovich на Вікісховішчы

Тамара Васілеўна Лазаковіч (11 сакавіка 1954, с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР1 лістапада 1992, Віцебск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972), неаднаразовая чэмпіёнка СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.

Самым буйным спартыўным дасягненнем Лазаковіч стала яе перамога на XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у камандным заліку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях на бервяне і бронзавыя - у мнагабор'і і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка СССР 1970 года, залаты прызёр чэмпіянатаў СССР 1971 і 1972 гг.

Самым удалым стаў для Тамары 1971, калі яна выйграла 3 залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, стала чэмпіёнкай свету ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, абсалютнай пераможцай Спартакіяды народаў СССР і Чэмпіянату СССР. На Чэмпіянаце Еўропы 1972 г, які праводзіўся ў Мінску, Лазаковіч падзяліла тытул чэмпіёнкі з Людмілай Турышчава.Лазаковіч скончыла Віцебскі фізкультурны тэхнікум, аднак не захацела паехаць на вучобу ў Мінск або Маскву, бо не магла пакінуць без дапамогі састарэлага бацьку-інваліда. З сярэдзіны 1970-х і да 1990-х гг. Лазаковіч была на трэнерскай працы, працавала трэнерам у ДЮСШ-1 г. Віцебска і дзяржаўным трэнерам Спорткамітэта СССР па Віцебскай вобласці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)