Тамара Мікалаеўна Пракаповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Мікалаеўна Пракаповіч
Дата нараджэння 1950
Альма-матар
Месца працы
Член у

Тамара Мікалаеўна Пракаповіч (нар. 1950)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе БПІ. Усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціла горадабудаўніцтву, працуючы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У аўтарскіх калектывах, а таксама пад яе кіраўніцтвам як галоўнага архітэктара праектаў (з 1990) выканана вялікая колькасць праектаў рознага горадабудаўнічага ўзроўню: праекты раённых планіровак раёнаў і абласцей, генеральныя планы гарадоў, дэталёвыя планы, праекты забудовы (архітэктурныя праекты) мікрараёнаў і кварталаў. Асноўныя працы: генеральныя планы Віцебска, Бабруйска, Слуцка, Смаргоні, Крычава, Горак, Беразіна, Лоева, Кармы, Брагіна, Касцюковічаў, Суража Бранскай вобласці і інш.; дэталёвыя планы з праектамі рэгенерацыі гістарычнай забудовы цэнтра Віцебска, цэнтральнай часткі Бабруйска, гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бабруйская крэпасць», цэнтральнай часткі г. Сураж Бранскай вобласці; дэталёвыя планы раёнаў новага будаўніцтва: «Білева» і «Лучоса» ў Віцебску, «Кісялевічы» ў Бабруйску, Паўднёва-Усходняга раёна ў Горках, Усходняга жылога раёна ў Бабруйску і інш.; дэталёвыя планы раёнаў сядзібнай забудовы: «Альгова» ў Віцебску, Паўночнага раёна ў Смаргоні, Паўднёвага раёна ў Касцюковічах; праекты забудовы (архітэктурныя праекты): МЖК (маладзёжна-жылы комплекс), мікрараёны 5-А і 5-Б, Заходні, квартал 4.1 у Бабруйску, часткі Паўночнага жылога раёна ў Смаргоні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прокопович Тамара Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.