Тамара Мікалаеўна Суша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Мікалаеўна Суша
Дата нараджэння 2 студзеня 1941(1941-01-02) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці лексікограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Тамара Мікалаеўна Суша (нар. 2 студзеня 1941) — беларускі лексікограф, педагог. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы МДЛУ.

Вывучае праблемы супастаўляльнай лінгвістыкі, тэарэтычныя і практычныя пытанні перакладной лексікаграфіі на матэрыяле англійскай і беларускай моў.

У 1998 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё вышэйшай школы.[1]

Навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ

На працягу многіх гадоў з’яўлялася навуковым кіраўніком аўтарскага калектыву (навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ), які займаўся ўкладаннем англійска-беларускіх слоўнікаў. У розныя гады ў яго ўваходзілі: Алена Уладзіміраўна Таболіч; Алена Канстанцінаўна Шчука; Сталіна Адамаўна Ігнатава; Наталля Генрыхаўна Брэйво; Алена Мікалаеўна Шаўлова; Ларыса Валянцінаўна Вікторка; Аксана Васільеўна Семянькевіч; Юлія Мікалаеўна Кардубан; Пітэр Джон Мэё (Peter J. Mayo, Вялікабрытанія).

Англійска-беларускі слоўнік, выдадзены ў 2013 годзе, адносіцца да слоўнікаў сярэдняга памеру. Уключае каля 60 тысяч найбольш ужывальных слоў і ўстойлівых словазлучэнняў сучаснай англійскай мовы, тэрміналогію розных галін ведаў, агульна-палітычную лексіку, англамоўныя лінгвакультурныя рэаліі. У беларускай частцы ўлічаны «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. Слоўнік разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў: перакладчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў і школьнікаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца і цікавіцца англійскай і беларускай мовамі.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Суша Т. М. — Шчэрбін В. К. Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі / Мн.: Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор», 1996 // Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология, № 2, 1997. — C. 131—132.
  • Суша Т. М. Перакладныя англа-беларускія слоўнікі (лінгвістычны аналіз) // Vocabulum et vocabularium: сб. научн. трудов по лексикографии / Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно, 1998. — C. 35 — 36.
  • Суша Т. М. Мэё Пітэр Джон. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: Т. 11 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — С. 57.
  • Суша Т. М. Аб некаторых параметрах лексікаграфічнага апісання лексікону ў Англійска-беларускім слоўніку (60 000 слоў і ўстойлівых словазлучэнняў) / Т. М. Суша // Слово в языке и речевой деятельности: материалы круглого стола, посвященного памяти профессора кафедры лексикологии английского языка И. И. Токаревой, Минск, 14 дек. / Минский государственный лингвистический университет. — Минск : МГЛУ, 2007. — С. 104—107. і інш.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Практика устной речи. Учебное пособие для студентов, изучающих английский язык как вторую специальность (третий год обучения). / Т. Н. Суша, И. В. Король, В. П. Бовш и др. — Мн. : МГПИИЯ, 1977. — 112 с.
  • Учебно-методическое пособие по общественно-политической лексике по курсу «Практика устной и письменной речи» : Для студентов 4 курса фак. англ. яз. / Т. Н. Суша, А. В. Охременко, Е. А. Махонина и др. — Мн. : МГПИИЯ, 1982. — 109 с.
  • Задания и упражнения по курсу «Лексикология современного английского языка» для студентов III и IV курсов / Т. Н. Суша, В. Н. Винокурова, С. А. Игнатова и др. — Мн.: МГПИИЯ, 1984. — 60 с.
  • Лингвистические основы лексикографии : Учеб. пособие. — Мн.: МГЛУ, 1999—110с.
  • Лексикология английского языка. Практикум. — Мн.: МГЛУ, 2001. — 62 с.

Слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік / Т. М. Суша, А. К. Шчука, А. У. Таболіч, В. М. Федасеева; Пад агул. рэд. Т. М. Сушы і інш. — Мінск : Выш.шк., 1995. — 351 с.
  • Англійска-беларуска-рускі слоўнік / Т. М. Суша [і інш.]; пад агул. рэд. Т. М. Сушы, А. К. Шчукі, П.Дж. Мэё. — 2-е выд., папр. i дапрац. — Мінск : БелЭн., 2004. — 400с. http://www.slounik.org/malyab/#
  • Англійска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary / Т. М. Суша [і інш.]. — Мінск: Вышэйшая школа, 2013. — 765 c. (Аўтары: Т. М. Суша, А. У. Таболіч, А. К. Шчука, С. А. Ігнатава, П. Дж. Мэё, Н. Г. Брэйво, Л. В. Вікторка, А. М. Шаўлова, Ю. М. Кардубан, А. В. Семянькевіч) http://vshph.com/upload/inf/978-985-06-2236-5.pdf

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь № 558 «О награждении группы работников Минского государственного лингвистического университета государственными наградами Республики Беларусь»(недаступная спасылка) // Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 год, № 33, ст. 839.