Тамара Міхайлаўна Пастуніна
| Тамара Міхайлаўна Пастуніна | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 14 лютага 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 кастрычніка 1981 (57 гадоў) |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | оперная спявачка |
| Пеўчы голас | сапрана |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Тамара Міхайлаўна Пастуніна (14 лютага 1924, Гомель — 10 кастрычніка 1981) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1955).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў 1948—1952 гадах у Маскоўскім музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных, у 1956 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1945—1948 гадах салістка Ашхабадскага тэатра оперы і балета, у 1952—1962 гадах Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у 1962—1972 гадах Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1972 г. выкладчык Беларускай кансерваторыі. Валодала тэхнічна рухомым голасам прыгожага цёплага тэмбру, яркім артыстычным талентам.
Стварыла запамінальныя выявы ў класічных операх:
- Антаніда («Іван Сусанін» М. Глінкі),
- Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава),
- Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні),
- Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі),
- Лэйлы («Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ).
Талент спявачкі найбольш праявіўся ў партыях Марфачкі («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага) і Ганны («Страшны двор» С. Манюшкі).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8: Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка ( гал. рэд.) і інш. — Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыкл., 1972. — С. 309.
- Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя . У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Бел Эн, 2001. — С. 173.
- Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабанок — Яшчур / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мн.: Бел Эн, 2003. — С. 243.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Сапрана
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі