Тамара Рыгораўна Раеўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Рыгораўна Раеўская
Дата нараджэння 27 мая 1940(1940-05-27) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты голас[d]
Узнагароды

Тамара Рыгораўна Раеўская (нар. 1940, Асіповічы) — беларуская эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1974)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тамара Рыгораўна Раеўская нарадзілася ў 1940 годзе ў горадзе Асіповічы. Там скончыла пяць класаў, пасля чаго сям'я пераехала ў Мінск. Пасля школы паступіла ў музычнае вучылішча ў Маладзечне на дырыжорска-харавое аддзяленне. Там прабыла тры гады і перавялася ў Мінск. У 1971 годзе скончыла Мінскае музычнае вучылішча.

З 1973 года — салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала там каля 30 гадоў[2]. Паралельна вяла канцэртную дзейнасць.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рэпертуары Тамары Раеўскай песні самых вядомых савецкіх кампазітараў, у тым ліку Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Яўгена Грышмана, Юрыя Антонава і многіх іншых[3].

У фільме «Спяшайся будаваць дом» выканала песні «Зберажы каханне» (руск.: Сбереги любовь) і «Песня пра пошту» (руск.: Песнь про почту) за актрысу Марыю Сцернікаву(руск.) бел..

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаная артыстка БССР (1974).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]