Тамара Рыгораўна Цулукідзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Рыгораўна Цулукідзэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 снежня 1903(1903-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1991(1991-02-09) (87 гадоў)
Муж Сандро Ахметэлі і Алесь Пальчэўскі
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчыца, пісьменніца

Тамара Рыгораўна Цулукідзэ (19 снежня 1903, Тбілісі, Грузія — 9 лютага 1991) — беларуска-грузінскі празаік, драматург, крытык, перакладчык. Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і настаўніка. У 1924 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны тэатральны інстытут і была прынята ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Шота Руставелі. Як «жонка ворага народа» (яе муж, вядомы рэжысёр Сандро Ахметэлі, быў расстраляны), з 1937 па 1946 г. знаходзілася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах, працавала санітаркай, медсястрой у Краснаярскім краі. У Сыктыўкары (Комі АССР) арганізавала тэатр лялек. У 1946 г. была вызвалена, а праз два гады пераехала ў Курск, дзе працавала рэжысёрам абласнога тэатра лялек. Тут паўторна была арыштавана па ранейшай справе і выслана ў Краснаярскі край, дзе пазнаёмілася з рэпрэсаваным пісьменнікам Алесем Пальчэўскім (у 1948—1955 гг. жыў у Краснаярскім краі), стала яго жонкай. Рэабілітавана ў 1956 г. Зноў працавала ў тэатры імя Шата Руставелі. З 1958 г. жыла ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную працу пачала з рэцэнзій і артыкулаў пра тэатр у 1933 г. у грузінскай і савецкай перыёдыцы. З 1959 г. выступала ў беларускім друку. Пісала на беларускай, грузінскай і рускай мовах. Выдала кнігі для дзяцей «Театр кукол в школе» (1957), «Когда поднимается занавес» (1963), «К детям пришел вожатый» (1967), зборнікі пазнавальных нарысаў «Голубой факел» (1965, 2-е дапоўненае выданне ў 1970), аднаактовых п'ес — «Твое честное слово» (1973). У Тбілісі выйшла кніга мемуараў «Всего одна жизнь» (1983) і напісаны па-грузінску зборнік апавяданняў «Вяртанне» (1989).

Пераклала з грузінскай мовы на беларускую раман Ц. Данжашвілі «На Алазані» (з А. Пальчэўскім, 1959), асобныя творы іншых празаікаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамара Рыгораўна Цулукідзэ // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.