Перайсці да зместу

Тамара Уладзіміраўна Салаўёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Уладзіміраўна Салаўёва
Дата нараджэння 5 жніўня 1935(1935-08-05) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Тамара Уладзіміраўна Салаўёва[1] (руск.: Тамара Владимировна Соловьёва; нар. 5 жніўня 1935) — вучоны ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі драўніны, доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).

Нарадзілася ў горадзе Гдоў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей». З 1966 (1963[1]) года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1966 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы».

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы распрацоўцы і даследаванні ўласцівасцяў новых кудзелістых паўфабрыкатаў для выкарыстання пры атрыманні драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону; зніжэнне таксічнасці драўняных кампазіцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцый злучнага ў вытворчасці драўнянастружкавых пліт; тэхналогіі біяпаліва ў выглядзе пелет і брыкетаў на аснове драўніны розных парод і аднагадовых раслін. Аўтар 242 навуковых публікацый, 16 вучэбных дапаможнікаў, манаграфіі і 42 вынаходстваў[2].

Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук. Удзельнічае ў падрыхтоўцы магістраў, кандыдатаў і доктара навук[2].

Член савета па абароне дысертацый, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне лясной справы краін СНД[2].

Зноскі