Тамара Ханум
Тамара Ханум | |
---|---|
узб.: Tamaraxonim | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1906[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1991 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Muḣitdin Qoriëqŭbov[d] |
Дзеці | Ванцэта Мухітдзінаўна Ханум[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, танцоўшчыца, спявачка, балетмайстар, актрыса, харэограф, балетны педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Тама́ра Хану́м[4] (узб.: Tamaraxonim, сапраўднае імя Тамара Арцёмаўна Петрасян[4]; 16 (29) сакавіка 1906 — 30 чэрвеня 1991) — узбекская савецкая танцоўшчыца, спявачка, актрыса, балетмайстар, харэограф балетны педагог армянскага паходжання. Народная артыстка Узбекскай ССР (1932)[5], Народная артыстка СССР (1956).
Сястра Гаўхар Рахімавай і Лізы Ханум.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Фергана ў армянскай сям’і. Бацька Тамары знаходзіўся у ссылцы за ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[6]. На сцэну выйшла ў 12-гадовым узросце ў агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Хамзы Нізамі[4]. Яна была адзінай жанчынай у складзе калектыва і асмелілася выступаць з адкрытым тварам, што супярэчыла традыцыям мусульманства і выклікала пагрозы. у 1922 годзе бацькі вырашылі адправіць дачку ў Ташкент. У 1921—1922 гадах Тамара Ханум — актрыса Ташкенцкага рускага тэатра оперы і балета імя Я. Свярдлова[6]. У 1922 годзе паступіла на вучобу ў Ташкенцкую балетную трупу і стала выступаць у складзе паўпрафесійных канцэртных груп. У 1925 годзе[6][4] скончыла Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва (сучасны Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва) ў Маскве. У 1924—1928 гадах салістка канцэртнай трупы (з 1926 года — музычна-этнаграфічнага ансамбля) М. Кары-Якубава. У 1925—1929 гадах выступала ў музычна-драматычных калектывах Самарканда, Каканда, Андыжана і іншых[6].
У 1929—1934 гадах Тамара Ханум — салістка і адна з арганізатараў Узбекскага музычна-драматычнага тэатра ў Самаркандзе (з 1931 года — у Ташкенце), створанага на базе музычна-эксперыментальнага ансамбля (з 1939 — Дзяржаўны узбекскі тэатр оперы і балета, цяпер — Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі). У 1933 годзе ўдзельнічала ў арганізацыі балетнай студыі пры Узбекскім музычна-драматычным тэатры[7][6]. З 1936 па 1941 год салістка і харэограф Узбекскай філармоніі і Дзяржаўнага ўзбекскага тэатра оперы і балета.
У час Вялікай Айчыннай вайны Тамара Ханум выступала на франтах. У 1941 годзе яна была ўзнагароджана Сталінскай прэміяй, грошы з якой перадала ў фонд абароны. На гэтыя грошы быў пабудаваны танк з бартавым нумарам 77, названы яе імем[5]. У 1943 годзе Тамары Ханум было прысвоена воінскае званне капітан[5].
У 1941—1969 гадах Тамара Ханум арганізатар, мастацкі кіраўнік, балетмайстар і салістка музычнага ансамбля Узбекскай філармоніі. Член КПСС з 1941 года[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР 1—3 скліканняў у 1937—1948 гадах.
Памерла Тамара Ханум 30 чэрвеня 1991 года ў Ташкенце. Пахавана на Чыгатайскіх могілках[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Тамара Ханум — рэфарматар выканальніцкага стылю ўзбекскага жаночага танца, вывучала песенны і танцавальны фальклор народаў свету, стварыла жанр песенна-танцавальнай мініяцюры. Удзельнічала ў стварэнні лібрэта першага ўзбекскага балета «Гуландам» Я. Р. Брусілоўскаа. Гастралявала ў СССР і за мяжой (Францыі (1925), Англіі (1935), Польшы (1948), КНР (1953), Нарвегіі (1953), Інданезіі (1957), ЧССР (1959), Германіі, Іране, Італіі, Турцы, МНР, Пакістане і іншых краінах). У 1925 годзе прымала ўдзел у Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1935 годзе ў 1-м Сусветным фестывалі народнага танца ў Лондане.
Знялася ў у дакументальных фільмах «Песні Тамары» (1962) і «Спявае Тамара Ханум» (1964)[5].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1986 годзе ў Ташкенце, у доме Тамары Ханум яшчэ пры яе жыцці адкрылася пастаянна дзеючая выстаўка касцюмаў актрысы, у 1994 годзе адкрыты Мемарыяльны музей Тамары Ханум.
- Вуліца Тамары Ханум у Ташкенце.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Հայկական սովետական հանրագիտարան / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.
- ↑ Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
- ↑ Тамара Ханум / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Талантливая и бесстрашная: Тамара Ханум — армянская «ласточка Востока» // Армянский музей Москвы и культуры наций(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в г д е Балет 1981.
- ↑ Ташкентская государственная высшая школа национального танца и хореографии (руск.) (Праверана 3 мая 2024)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тама́ра Хану́м // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 411—412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тама́ра Хану́м / Клейменова М. С. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 241. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Клейменова М. С. Тама́ра Хану́м // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 43—44. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
- Паалма В. А. Тама́ра Хану́м // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Насырова Ч. Р. Тама́ра Хану́м // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 401—402. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Талантливая и бесстрашная: Тамара Ханум — армянская «ласточка Востока» // Армянский музей Москвы и культуры наций(недаступная спасылка) (руск.)
- Тама́ра Хану́м (Тама́ра Артёмовна Петрося́н) — «золушка, ласточка и Айседора Дункан Востока», мировая икона и новатор танца с более 500 песен на 86 языках // Центр поддержки Русско-Армянских стратегических и общественных инициатив (руск.)
- Тамара Ханум (руск.) // Санкт-Пецярбургская філармонія
- Тамара Ханум и война // Российский Союз ветеранов (руск.)
![]() |
Тамара Ханум на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Фергане
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Ташкенце
- Пахаваныя на Чыгатайскіх могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Народныя артысты СССР
- Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
- Асобы
- Танцоўшчыцы паводле алфавіта
- Танцоўшчыцы СССР
- Танцоўшчыцы Узбекістана
- Танцоўшчыцы XX стагоддзя
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Узбекістана
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы СССР
- Актрысы Узбекістана
- Актрысы XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Узбекістана
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Харэографы паводле алфавіта
- Харэографы СССР
- Харэографы Узбекістана
- Харэографы XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі Узбекістана
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Балерыны СССР
- Балерыны Узбекістана
- Артысты балета XX стагоддзя
- Члены КПСС
- Капітаны СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР