Тамара Канстанцінаўна Чабан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тамара Чабан)
Перайсці да: рух, знайсці
Тамара Канстанцінаўна Чабан
Дата нараджэння

31 мая 1952(1952-05-31)

Месца нараджэння

Чабаны, Празароцкі сельсавет, Глыбоцкі раён, Полацкая вобласць, БССР, СССР

Дата смерці

20 сакавіка 1992(1992-03-20) (39 гадоў)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Род дзейнасці

літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч

Месца працы

Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Тамара Канстанцінаўна Чабан (31 мая 1952, вёска Чабаны, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1974) выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. Завочна закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). У 1978 годзе пераехала ў Мінск. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка».3 1981 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. У 1982 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі». Абіралася старшынёй савета клуба «Братэрства», членам рэдкалегіі штогоднікаў «Дзень паэзіі» — 88 і 89 гг.. Вяла шырокую дзейнасць у абарону прыроды.

Літаратурную творчасць пачала з вершаў, якія пісала яшчэ калі вучылася ў сярэдняй школе. У друку ўпершыню выступіла ў 1977 г. з рэцэнзіяй на кнігу В. Іпатавай «Парасткі» («Літаратура і мастацтва»). Яе артыкулы па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу друкаваліся на старонках рэспубліканскіх і саюзных выданняў, а таксама ў зборніках «Песні беларускай валадар», «Узроўні фальклорных уплываў» і інш.

Тэматыка літаратурных даследаванняў Тамары Чабан была скіравана на літаратурны працэс XX ст. Для артыкулаў характэрныя філасафічнасць, заглыбленасць у праблемы літаратурнага працэсу, уважлівы падыход да яго акалічнасцей і супярэчнасцей, праніклівы роздум над рэчаіснасцю.

Т. Чабан аўтар шматлікіх творчых партрэтаў, рэцэнзій на кнігі вершаў Р. Баравіковай, А. Грачанікава, В. Іпатавай, Г. Каржанеўскай, Н. Мацяш, Я. Янішчыц і інш. Яе працы пазначаны шырынёй аўтарскага погляду, прафесійнай падрыхтаванасцю, аналітычнай заглыбленасцю, навуковасцю, эмацыянальнасцю, уменнем весці гаворку пра значнае.

Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982 г.), «Сучасная паэзія і фальклор» (1988 г.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чабан Тамара Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 200.
  • Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 6. — С. 242—243.