Тамашоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Тамашоўка
Цэнтр Тамашоўкі - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 843 071
Тамашоўка на карце Беларусі ±
Тамашоўка (Беларусь)
Тамашоўка
Тамашоўка (Брэсцкая вобласць)
Тамашоўка

Тамашо́ўка[1] (трансліт.: Tamašoŭka, руск.: Томашовка) — аграгарадок[2][3] у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 69 км на поўдзень ад Брэста, 1 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Уладава, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток р. Нараў) і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Тамашоўскага сельсавета.

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі назву Тамашоўка мелі фальварак і пасёлак у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе ў фальварку было 2 двары, 29 жыхароў, у пасёлку 1 двор, 32 жыхары.

У Першую сусветную вайну ў 19151916 гадах тут адбыліся баі паміж расійскім і германскім войскамі, у час якіх загінулі 1346 салдат з абодвух бакоў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. На стан 30 верасня 1921 года ў вёсцы было лясніцтва.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну летам 1942 года гітлераўцы стварылі Тамашоўскае гета, у якім утрымлівалі 2 тыс. чалавек. У канцы ліпеня 1942 года праведзена масавае знішчэнне вязняў гета. За гады вайны акупанты спалілі 129 двароў, знішчылі больш за 2000 жыхароў.

У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя Дзяржынскага ў в. Прыбарава, у які ўключана Тамашоўка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 двары, 18 жыхароў (1921)
  • 411 двароў, 4150 жыхароў (1940)
  • 756 жыхароў (1959)
  • 898 жыхароў (1970)
  • 376 гаспадарак, 1287 жыхароў (1997)
  • 404 двары, 1231 жыхар (2002)
  • 379 гаспадарак, 1330 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санаторый «Елачка»
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. "Преобразование деревни Томашовка в агрогородок". Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013.
  3. Информация о создании агрогородков в Республике Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]