Тамаш Мацвеевіч Аўгусціновіч
| Тамаш Мацвеевіч Аўгусціновіч | |
|---|---|
| Род дзейнасці | урач, батанік |
| Дата нараджэння | 1809[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1891[1][2][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Тамаш Мацвеевіч Аўгусціновіч (1809[1][2][…], Крывічы, Мінская губерня ці Kuokiškis[d], Купішкаўскі раён[d] — 1891[1][2][…], Свянцяны, Віленская губерня) — расійскі падарожнік, геабатанік, урач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Месцам нараджэння Т. Аўгусціновіча звычайна называюць Віленскую губерню. Аднак Г. Каханоўскі прытрымліваўся думкі, што карані трэба шукаць на тэрыторыі цяперашняга Мядзельскага раёна. Прынамсі, у ваколіцах мястэчка Крывічы часта сустракаецца прозвішча Аўгусціновіч.
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта i ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, якую скончыў у 1835 годзе.
Даследаваў лекавыя расліны на Украіне. У 1871—76 падарожнічаў па Сахаліне, у Забайкаллі, Прымор’і, басейнах Лены, Вілюя, Віціма i Калымы. Сабраў i перадаў у Галоўны батанічны сад у Пецярбургу каля 40 тысяч узораў флоры Сібіры. У 1874 i 1880 гадах надрукаваў артыкулы пра Сахалін, у якіх апісаў жыццё мясцовыў жыхароў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўгусціновіч Тамаш Мацвеевіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Марціновіч A. A. Анюй — частка нязведанага. Тамаш Аўгусціновіч // Элегіі забытых дарог: Гіст. нарысы, эсэ.— Мн.: Полымя, 2001.— 544 с.