Тамаш Тамашавіч Грыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамаш Грыб
Тамаш Грыб
Прага, 1923
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Міністр унутраных спраў БНР
Папярэднік Кузьма Цярэшчанка
Пераемнік не было
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Міністр земляробства БНР
21 лютага 1918 — ліпень 1918
Папярэднік не было
Пераемнік Аркадзь Смоліч
 
Партыя Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык
Нараджэнне 7 (19) сакавіка 1895[1]
Смерць 21 студзеня 1938(1938-01-21)[1] (42 гады)
Пахаванне
Жонка Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка і Палута Аляксандраўна Бадунова

Тамаш Тамашавіч Грыб, псеўд.: Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.[2] (19 сакавіка 1895, в. Паляны, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Смаргонскі раён[3] Гродзенскай вобласці — 21 студзеня 1938, Прага, Чэхаславакія), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы ў беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З 1914 года — у войску, удзельнік Першай сусветнай вайны. Дэлегат І Усебеларускага з'езда (снежань 1917 года), на якім быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкама (1918), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнік 3-га Усерасійскага з'езда Саветаў (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Мінску. У пачатку 1919 года выдае ў Вільні газету «Грамадзянін». З красавіка 1919 года — у Гродне, дзе супрацоўнічае ў газеце «Родны край», затым — у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць.

У канцы 1920 года выязджае ў Коўна, удзельнічае тут у выданні газеты «Сялянская доля». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канферэнцыі (Прага, 1921). З 1922 года — у Чэхіі. Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта (1928). Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюза. Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. З 1930 года працаваў тут у Славянскай бібліятэцы. У 19341938 гадах — загадчык беларускага замежнага архіва ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах «Студэнцкая думка», «Золак», «Iskry Skaryny». Перакладаў публіцыстыку з рускай і чэшскай моў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамаш Грыб цесна сябраваў з адным з заснавальнікаў расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і старшынём Усерасійскага ўстаноўчага сходу Віктарам Чарновым. На жалобнай прамове на ягоную смерць Чарноў сказаў наступныя словы: "Тамаш... умеў да канца перацярпець усе наследкі прынятае ім лініі паступоўвання, умеў жыццёвы келіх, пасланы мачахай-гісторыяй, піць да дна... I калі Тамаш Грыб пакінуў нам шматзначучы палітычны тэстамэнт, то побач з ім ён пакінуў i другі - чыста людскі. Дык даражыце ж гэтым тэстамэнтам, i няхай ён будзе зернем, якое дасць у сэрцах нашых жывыя ўсходы".[4]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Да пытаньня аб паходжаньні гэрбу Пагоня // іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 69—77[6].
  • Што такое нацыянал-дэмакратызм // Іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 4—48[7].
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Тамаш Грыб

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Hryb Tamaš
  2. Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чаррнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105.
  3. Шутовіч Я. [артыкул] // Калоссе № 1(14), 1938.
  4. З рукапіснай спадчыны Тамаша Грыба // Спадчына №3-1996. С. 103-123
  5. 18—21 лютага 1918 года — дні гістарычнага пералому
  6. Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чарнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 170—180.
  7. Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чарнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105—169.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]