Тамбора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамбора
Tambora
Тамбора
Кальдэра вулкана Тамбара
Каардынаты: 8°14′43″ пд. ш. 117°59′34″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Сумбава, Інданезія
Форма вулкана Стратавулкан
Дыяметр кратара 6500—7000 м
Глыбіня кратара 700 м
Перыяд утварэння 57 000 гадоў назад
Апошняе вывяржэнне 2011
Вышыня вяршыні 2722 м [1][2]
Адносная вышыня 2722 м

Тамбора (Інданезія)
Тамбора
Тамбора

Тамбо́ра[3]стратавулкан у Інданезіі на востраве Сумбава.

Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 года — наймацнейшае вулканічнае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі чалавецтва (магнітуда VEI 7).

Вывяржэнне ў 1815 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Магнітуда[4] 10,1. Энергія выбуху 1027 эрг. Аб'ём выкінутага матэрыялу 50—185 км3 (найбольш верагодна, больш за 100 км³).

Перад падзеямі[правіць | правіць зыходнік]

Перад вывяржэннем вышыня вулкану была прыкладна 4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812 год, калі былі заўважаны газавыя струмені каля вяршыні.

Вывяржэнне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя магутныя выбухі адбыліся 5 красавіка 1815 г. Іх гук быў чутны на адлегласці да 1400 км. Хмары вулканічнага попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах Сумбава, Ламбок, Балі, Мадура, Ява.

Наступныя магутныя выбухі адбыліся 10, 11, 12 красавіка 1815 г. Яны адчуваліся на адлегласці да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км² было цалкам закрытая хмарамі попелу. Камяні вагой да 5 кг выкідаліся з кратэра на адлегласць болей за 40 км. На востраве Ламбок слой попелу дасягнуў 60 см. Палі і сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.

Пасля вывяржэння[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня вулкана зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tambora. Global Volcanism Program. Смітсанаўскі інстытут.
  2. MOUNTAINS OF THE INDONESIAN ARCHIPELAGO. Peaklist. Peaklist.org. Праверана 1 мая 2009.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 413.
  4. Паводле П. Хейдэрвары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 413.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • The Year without a summer? : world climate in 1816 / ed. by C. R. Harrington. — Ottawa: Canadian Museum of Nature, 1992. ISBN 0-660-13063-7 (англ.) 
  • Stommel H., Stommel E. Volcano Weather: The Story of 1816, the Year without a Summer. — Newport RI, 1983. ISBN 0-915160-71-4 (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]