Танака Гііці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Танака Гііці
田中 義一
Tanaka Giichi.jpg

26-ы прэм’ер-міністр Японіі
20 красавіка 1927 — 2 ліпеня 1929
Папярэднік Wakatsuki Reijirō[d]
Пераемнік Osachi Hamaguchi[d]

Нараджэнне 25 ліпеня 1864(1864-07-25)
Смерць 29 верасня 1929(1929-09-29)[2][3] (65 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Sute Tanaka[d]
Дзеці Tatsuo Tanaka[d]
Партыя
Адукацыя
Прафесія ваенны
Дзейнасць палітык, дыпламат, ваенны
Аўтограф TanakaG kao.png
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Commons-logo.svg Танака Гііці на Вікісховішчы

Танака Гііці (22 чэрвеня 1864 — 29 верасня 1929) — генерал Імператарскай арміі Японіі, палітык, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі.

Прэм’ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

Танака стаў прэм’ер-міністрам Японіі ў 1927 годзе, паралельна выконваючы функцыі міністра замежных спраў. Пры яго праўленні адбылася фінансавая паніка 1927 года.

Танака прадпрымаў намаганні для таго, каб здушыць руху сацыялістаў, камуністаў і іх прыхільнікаў.

Танака працягнуў палітыку агрэсіўнай інтэрвенцыі ў Кітаі і Манголіі. На працягу 1927—1928 гадоў ён тройчы накіроўваў войскі ў Кітай, у тым ліку ў час Цзінаньскага інцыдэнту.

Танака прыйшоў да ўлады ў той час, калі ў Японіі пачалі наспяваць падзеі, што прывялі да яе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1928 годзе дзеянні ўльтраправых груповак і Квантунскай арміі выліліся ў крызіс: забойства Чжан Цзаліня і няўдалую спробу акупацыі Маньчжурыі. Для самога Танакі забойства Чжан Цзаліня было нечаканасцю. Ён сцвярджаў, што афіцэры, адказныя за інцыдэнт павінны паўстаць перад ваенна-палявым судом. Не маючы падтрымкі і падвяргаючыся крытыцы як з боку парламента, так і з боку самога імператара Хірахіта, Танака і яго кабінет сышлі ў адстаўку ў поўным складзе. Праз некалькі месяцаў генерал памёр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]