Танаэльва
Jump to navigation
Jump to search
Танаэльва Tanaelva, Teno | |
Вышыня вытоку | 500 м |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 348 км |
Вадазбор | 16374 км² |
Танаэльв (нарв. Tanaelva), Тэнаякі, таксама Тана або Тэна (фін. Teno або Tenojoki, с.-саамск. Deatnu, швед. Tana älv) — рака, якая працякае па мяжы Нарвегіі і Фінляндыі, рэгіёнах Фінмарк і Лапі. На саамскай мове назва азначае «вялікая рака». Пятая па працягласці рака Нарвегіі.
Утвараецца сутокай рэк Анар'ёка і Караш'ёка (Інар'ёкі) у 12 км на ўсход ад нарвежскага горада Карас'ёк.
Рака дала назву нарвежскаму муніцыпалітэту, па тэрыторыі якога працякае.
Рака вядомая сярод рыбаловаў сваім багаццем на ласось. У 1929 годзе тут быў злоўлены атлантычны ласось рэкорднай вагой у 36 кг.