Тана (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тана
амх.: ጣና ሐይቅ
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1830 м
Даўжыня 84 км
Шырыня 66 км
Плошча 2156 км²
Аб’ём 28 км³
Найбольшая глыбіня 14 м
Басейн
Плошча вадазбору 16 500 км²
Упадаюць Малы Абай
Выцякаюць Блакітны Ніл
Размяшчэнне
Краіна
Тана (Эфіопія)
Тана
Тана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Та́на, Цана, Дэмбеа (амх.: ጣና ሐይቅ) — возера на паўночным захадзе Эфіопіі, Усходняя Афрыка.

Плошча паверхні возера 2156 (3600[1]) км², найбуйнейшае возера Эфіопіі. Найбольшая глыбіня — 14 м. Плошча вадазбору 16 500[1] км². Аб'ём вады ў возеры 28[1] км³. Возера размешчана на Эфіопскім нагор'і ў тэктанічнай катлавіне на вышыні 1830 м над узроўнем мора. Каля 50 рэк упадае ў возера. Найбуйнейшая з іх — Малы Абай, часам званая Верхні Блакітны Ніл. Выцякае з возера рака Блакітны Ніл (Абай). Гадавы сцёк каля 4[2] км³. На возеры шмат астравоў (буйнейшы — востраў Дэк). Развітае суднаходства. Галоўная прыстань — Бахр-Дар[2].

Зноскі

  1. а б в Tana // World Lakes Website (англ.)
  2. а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 424. — 671 с. с илл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 415—416. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 424. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]