Перайсці да зместу

Танец ільва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танец ільва
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Танец ільва: Сіэтл, ЗША

Танец ільва (кіт. трад. 舞獅, спр. 舞狮, піньінь wǔshī, пал.[ru] у шы) — адзін з традыцыйных танцаў у кітайскай культуры  (руск.). Уяўляе сабой фігуру льва, якой кіруюць двое людзей, якія знаходзяцца ўнутры фігуры. Базавыя рухі танца могуць быць знойдзены ў большасці кітайскіх баявых мастацтваў.

Як і танец дракона  (руск.), танец ільва традыцыйна выконваецца на розных святах і фестывалях, найбольш значны з якіх — кітайскі Новы год, шырока святкуецца кітайскай суполкай па ўсім свеце.

Паўночны Кітай

[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы Кітая львы звычайна выходзяць парай, чырвоны бант на галаве пры гэтым адзначае самца, а зялёны — самку. Часам львы з’яўляюцца сям’ёй, калі да пары дарослых дадаецца пара больш маленькіх львоў.

Паўднёвы Кітай

[правіць | правіць зыходнік]
Танец ільва: Гуандун, Кітай

На поўдні Кітая танец больш сімвалічны. Прадстаўленне традыцыйна выкарыстоўваецца для адпужвання злых духаў і прыцягнення ўдачы. Таксама, паўднёвы леў прыкметна адрозніваецца: тут выкарыстоўваецца больш шырокая разнастайнасць колераў, галава больш выразна аддзеленая ад цела, вочы — вялікія, да лба прымацавана люстэрка (лічыцца, што дэманы спалохаюцца свайго адлюстравання), у цэнтры галавы таксама маецца рог. Леў мае мноства розных стыляў і варыяцый, даволі традыцыйна ўдзел у танцы трох львоў. Танец паўднёвага льва бярэ свае вытокі з Гуандуна.

Тайваньскі танец ільва больш набліжаны да баявых мастацтваў. Леў тут больш простай канструкцыі, у адрозненне ад паўднёвакітайскага льва, вочы і рот у яго звычайна не могуць адкрывацца і закрывацца. Маюцца таксама адрозненні ў выхадзе льва і музыцы.

В’етнам, Карэя, Японія, Малайзія

[правіць | правіць зыходнік]
Танец ільва, Японія

У В’етнаме, Карэі, Японіі і Малайзіі таксама існуе традыцыя танца льва. Самі львы моцна адрозніваюцца не толькі ад рэгіёну да рэгіёну, але і ад школы да школы. У Японіі львом можа кіраваць як адзін, так і два чалавекі, карэйскім львом часам кіруюць і трое.

Па-в’етнамску танец называецца «муа лан-шы-ронг» (Múa lân-sư-rồng), па-карэйску — «саджахум», кар. 사자춤, 獅子춤

Кітайцы ў Малайзіі вераць, што танец ільва выганяе духаў, прыносіць поспех і дабрабыт. Таму прадстаўленні танца часта ладзяцца ў перыяд святкавання кітайскага Новага года ў офісах, крамах, рэстаранах і гэтак далей.

Сюжэт мультфільма «Я той, хто я ёсць  (руск.)» разгортваецца вакол падрыхтоўкі галоўнага персанажа да ўдзелу ў чэмпіянаце па танцу льва[1].

У DLC «Shadows of the Erdtree» для камп’ютарнай гульні «Elden Ring» 2022 года ёсць бос Святы танцуючы леў, які з’яўляецца адным з самых складаных як у дадатку, так і гульні ў цэлым. Яго рухі ў баі ў значнай ступені заснаваныя на гэтым танцы[2].

  1. 'I Am What I Am' captures realistic approach for Chinese animators - China.org.cn. www.china.org.cn. Праверана 1 красавіка 2025.
  2. updated, Ford James last. How to beat the Divine Beast Dancing Lion in Shadow of the Erdtree (англ.). gamesradar (4 чэрвеня 2024). Праверана 1 красавіка 2025.