Танкадзюбая чайка даўжынёй ад 39 да 47 см, размах крылаў 97 см. У адрозненне ад азёрнай чайкі, на якую яна вельмі падобная, яе галава не цёмная, а белая. Шыя, ніжняя частка цела і хвост летам маюць трохі ружовае адценне, крылы і спіна шэрыя. Першарадныя махавыя пёры чорныя на канцах, хвост мае чорна-белыя палосы. Тонкая дзюба і лапы чырвоныя.
У маладых птушак верхні бок шэры, ніжні бок белы, шэрыя плямы на галаве і патыліцы. Дзюба жоўта-аранжавая, ногі жоўтыя. Вяршыня белага хваста чорная.
Дарафееў А. М.Ча́йка танкадзю́бая//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.— С.310.—583 с., іл.— 10 000 экз.
Gerald Tuck, Hermann Heinzel: Die Meeresvögel der Welt. Parey, Hamburg/Berlin 1980, ISBN 3-490-07818-7
Peter Haymann, Rob Hume: Die Küstenvögel Europas. Kosmos, Stuttgart 2006, ISBN 3-440-10570-9