Перайсці да зместу

Танканог тонкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танканог тонкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Koeleria macrantha

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503284
NCBI  366481
EOL  1115433
IPNI  406615-1
TPL  kew-421574

Танканог тонкі[3][4] (Koeleria macrantha) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), пашыраны ў Марока, Еўропе, Азіі, Канадзе, ЗША.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна; старыя базальныя похвы папяровыя, устойлівыя вакол кожнай асновы спадзістага сцябла. Сцёблы жорсткія, прамыя, 5-60 см вышынёй, шарсцістыя, асабліва ніжэй мяцёлкі, 2-3-вузловыя. Ліставыя похвы голыя або апушаныя; ліставыя пласціны шаравата-зялёныя, звычайна згорнутыя, часам плоскія, даўжынёй да 30 см, шырынёй 1-2 мм, апушаныя або на верхняй паверхні голыя; лігула 0.2 — 2 мм. Мяцёлка лінейна-даўгаватая ў контуры, серабрыста-зялёных або пурпуровых адценняў, вось і галіны шарсцістыя. Каласкі 3-7 мм, кветачак 2-3(4)[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Марока, Еўропе, Азіі, Канадзе, ЗША[6][7].

Ва Украіне від расце ў стэпах, на схілах, сухіх лугах, палянах і ўзлесках — у лесастэпе, стэпе і горным Крыме, часта; у лясных раёнах, радзей; кармавая расліна [4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Koeleria gracilis Pers.
  4. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 445
  5. Flora of China. Праверана 09.07.2019. (англ.)
  6. Germplasm Resources Information Network. Праверана 09.07.2019. (англ.)
  7. Euro+Med Plantbase. Праверана 09.07.2019. (англ.)