Танлесап
Jump to navigation
Jump to search
Танлесап | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 12°52′34″ пн. ш. 104°04′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Плошча | 2500 — 10000 км² |
Найбольшая глыбіня | да 10—14 м |
Выцякаюць | рака Танлесап |
![]() |
Танлесап, Сап — возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вялікае на паўвостраве Індакітай. Плошча мяняецца ад 2,5—3 тыс. км² зімой да 10 тыс. км² летам, глыбіня адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк.
Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на палях. Каля Танлесапа — старажытны комплекс Ангкор.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Танлесап