Тарава (атол)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарава
англ. Tarawa
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча32 км²
Насельніцтва56 284 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва1 758,88 чал./км²
Размяшчэнне
1°25′35,90″ пн. ш. 173°04′43,1″ у. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Гілберта
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тарава (атол) (Акіянія)
Тарава
Тарава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарава (англ.: Tarawa) — атол у складзе астравоў Гілберта. На ім знаходзіцца сталіца дзяржавы Кірыбаці. Агульная плошча — 32 км². Насельніцтва — 56 284 чал. (2010 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тарава складаецца з 24 невялікіх каралавых астраўкоў, якія атачаюць шырокую лагуну (343,6 км²). Толькі 8 з гэтых астраўкоў стала населены. Паверхневых вадацёкаў няма. У сухі сезон адчуваецца нястача пітной вады. З-за вялікай шчыльнасці насельніцтва прырода значна зменена. Пераважаюць культурныя насаджэнні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атол Тарава быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных тунгару, каля 2000 — 3000 тысяч гадоў таму. 20 чэрвеня 1788 г. яго адкрыў брытанскі капітан Томас Гілберт. У 1892 г. атол далучаны да брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У паўднёвай частцы быў пабудаваны каланіяльны адміністрацыйны цэнтр.

Падчас II Сусветнай вайны атол быў акупаваны японцамі. На востраве Бетыа імі былі створаны значныя ваенныя ўмацаванні, якія ўключалі 40 гармат і 500 абсталяваных агнявых пунктаў. 20 — 23 лістапада 1943 г. адбыўся штурм Бетыа 35 тысячамі амерыканскіх салдат. Ён увайшоў у гісторыю як бітва за Тараву. У выніку, загінула 4690 японскіх салдат і будаўнікоў, у тым ліку падняволеных рабочых з Карэі. Амерыканцы згубілі больш за 4 тысячы салдат, аднак здолелі захапіць атол. Бітва за Тараву лічыцца адным з найбольш важных момантаў у ціхаакіянскай кампаніі, паколькі прывяла да пералому ў вайне саюзнікаў супраць Японіі.

У 1979 г. была абвешчана незалежнасць Кірыбаці. Паўднёвая Тарава стала сталіцай гэтай дзяржавы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]