Тарагенэ-хатун
Тарагенэ-хатун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: ᠲᠥᠷᠭᠡᠨᠡ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Угедэй | ||||||
Пераемнік | Гуюк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1185 | ||||||
Смерць | 1246 | ||||||
Бацька | Khutu[d] | ||||||
Муж | Угедэй | ||||||
Дзеці | Гуюк | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тарагенэ-хатун (1185(?)-1246(?)) — жанчына, якую называлі хатун (перс.: خاتون - Khātūn), гэта значыць яна мела жаночы тытул, раўназначны тытулу вялікага мангольскага хана. Яна была часовай рэгенткай Мангольскай імперыі пасля смерці мужа Угедэя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па паходжанні з найманаў, была адданая за шляхетнага мужа да меркітаў, аднак пасля заваявання апошніх Чынгісханам у 1202 ён аддаў яе другой жонкай Угедэю. Тарагенэ нарадзіла яму 5 сыноў.
Падчас пяцігадовага регентства да абрання Гуюка вялікім мангольскім ханам ў 1246 яна выдатна спраўлялася з балансам сіл у імперыі. Тарагенэ была жорсткім адміністратарам.
Джавані дэ Плана Карпіні знаходзячыся на святкаванні абрання Гуюка каганам, апісвае атручэнне пры частаванні ежай васала манголаў Яраслава Суздальскага ў Тарагенэ-хатун, што практыкавалася манголамі пры намерах цалкам і без ускладненняў завалодаць краінай васала[1]. У сталіцы Каракарум заўсёды была вялікая колькасць паслоў і нават уладароў іншых дзяржаў і Тарагенэ спраўлялася з задачай кіравання дзяржавай на здзіўленне добра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Johannes von Plano Carpini: Kunde von den Mongolen 1245—1247. Переклад F. Schmieder. Jan Thorbecke Verlag, Sigmaringen 1997. ISBN 3-7995-0603-9. (ням.) ст.114.