Тарантэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італьянскія жанчыны танцуюць тарантэлу (1846)

Тарантэла (італ.: Tarantella) — італьянскі народны танец у суправаджэнні гітары, тамбурына і кастаньетСіцыліі), музычны памер - 6/8, 3/8. З тарантэлай звязана шмат легенд. Пачынаючы з 15 ст. на працягу 2 стагоддзяў тарантэла лічылася адзіным сродкам лячэння «тарантызма» - вар'яцтва, выкліканага, як лічылі, укусам тарантула (назва павука, а таксама танца, паходзяць ад назвы паўднёваітальянскага горада Таранта). У сувязі з гэтым у 16 ст. па Італіі вандравалі спецыяльныя аркестры, пад гульню якіх танчылі хворыя тарантызмам. Музыка тарантэлы звычайна імправізаваная; ёй уласціва доўгае разгортванне мелодыі з вялікімі пашырэннямі і кадансавымі дапаўненнямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]