Таранэ Алідусты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таранэ Алідусты
перс.: ترانه علیدوستی
Род дзейнасці акцёрка, перакладчыца, кінаактрыса
Дата нараджэння 12 студзеня 1984(1984-01-12) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Hamid Alidousti[d]
Маці Nadereh Hakim-Elahi[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таранэ Алідусты (перс. ترانه علیدوستی‎; нар. 12 студзеня 1984 года, Тэгеран, Іран) — іранская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і Хаміда Алідусты, гульца футбольнай зборнай Ірана, а яе маці была скульптарам. У кінематографе дэбютавала ва ўзросце 17 гадоў, сыграўшы галоўную ролю ў фільме Расула Садр Амелі «Я — Таранэ, мне 15 гадоў». Гэтая праца прынесла ёй Бронзавага леапарда як лепшай актрысе на кінафестывалі ў Лакарна, а таксама Крыштальнага сімурга як лепшай актрысе на кінафестывалі Фаджр, што зрабіла яе самай юнай уладальніцай гэтай прэміі. Таране Алідусці актыўна супрацоўнічае з выдатным іранскім рэжысёрам Асгарам Фархадзі, зняўшыся ў цэлым шэрагу яго карцін: «Цудоўны горад», «Асяроддзе феерверкаў», «Аб Элі» і «Каміваяжор». За ролю ў апошнім яна прэтэндавала на званне найлепшай актрысы ў асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю 2016 года. З’явілася яна таксама і ў фільме класіка іранскага кінематографа Абаса Кіярастамі, сыграўшы адну з больш чым сотні глядачак у кіназале ў фільме 2008 года «Шырын». Свае здымкі ў кіно Таранэ Алідусты сумяшчае з ролямі ў тэатры. У 2017 годзе адмовілася прысутнічаць на цырымоніі кінапрэміі «Оскар», выказаўшы такім чынам пратэст у адрас палітыкі Д. Трампа.

Таранэ Алідусты затрымалі ў снежні 2022 г. пасля публікацыі ў Інстаграме, прысвечанай пакаранню аднаго з удзельнікаў пратэстаў пасля смерці Махсы Аміні. Алідусты крытыкавала ў ёй міжнародныя арганізацыі за тое, што яны не рэагуюць на дзеянні ўлад Ірана. Праз 3 тыдні была вызвалена пад залог.