Тараса Шаўчэнкі (станцыя метро, Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Тараса Шаўчэнкі»
укр.: Тараса Шевченка
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Tarasa Shevchenka metro station Kiev 01.jpg
Дата адкрыцця: 19 снежня 1980 года
Праектная назва: Заводская, Фрунзенская, Імя Фрунзэ, Імя Шаўчэнкі
Раён: Падольскі
Тып платформаў: астраўная
Даўжыня платформаў, м.: 104
Шырыня платформаў, м.: 10
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: Межыгорскай, Аленаўскай
Час адкрыцця: 05:37
Код станцыі: 214
Суседнія станцыі: Пачайна і Станцыя метро Кантрактовая Плошча
Commons-logo.svg Тараса Шаўчэнкі на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Гэроіў Дніпра
Мінска
Абалонь
Пачайна BSicon BAHN.svg
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Тараса Шаўчэнкі» (укр. Тара́са Шевче́нка) — 19-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Пачайна і Кантрактовая Плошча. Адчынена 19 снежня 1980 года. Названая ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную зала з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Адзіны (паўднёвы) вестыбюль станцыі злучаецца з падземным пераходам каля скрыжавання Межыгорскай і Аленаўскай вуліц. Наземны вестыбюль адсутнічае. Плануецца, што ў будучыні станцыя стане часткай перасадачнага вузла са станцыяй «Падольская» Падольска-Вігураўскай лініі.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя «Тараса Шаўчэнкі» з'яўляецца унікальным прыкладам пошуку спосабу пераўтварэння утылітарнай тыпавой станцыі ў цэласны манументальны архітэктурны комплекс. Стыль цэнтральнай залы станцыі пераклікаецца з класікай 1950-х гг. з выкарыстаннем нацыянальных матываў. Для падкрэслення аб'ёму было выкарыстана некалькі прыёмаў. Асноўная частка шляхавых сцен абліцаваная чырвона-карычневым мармурам, іх верхняя частка - барэльефных белай керамікай з арнаментам, складзеным з галінак каліны. У цэнтры сцен кераміка ўтварае дзве візуальныя вертыкалі, якія абмяжоўваюць тэматычныя кампазіцыі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомага ўкраінскага паэта і мастака. Іншым прыёмам з'яўляецца павелічэнне адлегласці паміж калонамі - шэсць метраў замест стандартных для гэтай канструкцыі чатырох. У зрэзе калоны маюць складаную ступеністую форму і пашыраны ў створе з бэлькай. Паверхню калон і апорных бэлек абліцаваная шэрым мармурам «Газган». У тарцы цэнтральнай залы - гіпсавы барэльеф Тараса Шаўчэнкі; гэты вялікі белы прастакутнік спецыяльна падсвечаны, і ён кантрастуе з цёмным аздабленнем сцен, завяршаючы цэнтральную вось станцыі. За гэтым барэльефам знаходзяцца тэхналагічныя памяшканні, ўваходы ў якія зачыненыя высокімі металічнымі рашоткамі чорнага колеру. Асобна трэба спыніцца на асвятленні. На цэнтральнай восі залы размешчаны вялікія люстры з плафонамі з рэльефнага шкла. На калонах - шкляныя бра з боку пасадачных платформаў. Кантавое пано падсвятляецца сафітамі па 4 лямпы ў кожным.

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]