Тарквіній Горды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарквіній Горды
лац.: Lucius Tarquinius Superbus
Тарквіній Горды
Тарквіній Горды
Сцяг7-ы Цар старажытнага Рыма
 — 509 год да н.э.
Папярэднік Сервій Тулій
Пераемнік Манархія ліквідавана

Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць 495 да н.э.
Род Tarquin dynasty[d]
Бацька Гней Тарквіній[1][2]
Маці невядома[1][2]
Жонка Tullia Major[d] і Тулія Малодшая[d]
Дзеці Titus Tarquinius[d], Arruns Tarquinius[d], Секст Тарквіній[d] і Tarquinia[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый Тарквіній Горды (лац.: Lucius Tarcuinius Superbus ці Тарквіній II) — згодна з рымскім паданнем, апошні, сёмы цар Старажытнага Рыма у 534 — 509 г. да н.э.. Вядомы сваёй тыраніяй. Быў прагнаны з Рыма.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Бацькай Тарквінія Гордага быў пяты цар Рыма: Луцый Тарквіній Прыск. Пасля яго забойства ў 578 г да н.э. сынамі Анка Марцыя, уладу ў свае рукі ўзяў пястун Танаквіль (жонкі Тарквінія Прыска) — Сервій Тулій. Сыны Тарквінія Прыска — Луцый і Арун — у той час былі яшчэ немаўлятамі. Дзяля таго, каб папярэдзіць сваё магчымае звяржэнне сынамі цара-папярэдніка, Сервій Тулій намагаўся прывязаць із да сабе. Цар вырашыў аддаць ім у жонкі сваіх дачок: ціхую і пакорлівую — за гордага Луцыя, а прагную да славы малодшую — за нерашучага Аруна. Але малодшая Тулія супраць волі бацькі выйшла замуж за Луцыя Тарквінія. Яны склалізамову і забілі Аруна і старэйшую Тулію.

Незадавльненне патрыцыяў рэформамі Сервія Тулія прывяло да таго, што цар страціў падтрымку сенаты. луцый Тарквіній скарыстаўся гэтым і паспрабаваў скінуць свайго цесця. У першы раз гэта ў яго не атрымалася, за цара заступіўся народ. Луцый Тарквіній быў вымушаны збегці. Зрабіўшы вывады, у наступны раз ён рашыўся на рашучыя дзеі толькі тады, калі народбыў заняты на палях. Луцый Тарквіній склікаў сенат (гэта было прывілегіяй цара) і абвясціў аб тым, што ён а не Сервій Тулій з'яўляецца спадчыннікам прастола. Калі Сервій Тулій (у той час ужо вельмі стары) прыйшоў у сенат каб прагнац самазванца, Тарквіній скінуў яго са ступенек на каменны памост. Сервій Тулій спрабаваў спасціся бегствам, але быў забіты прыхільнікамі Луцыя. Адразу ж яго цела пераехала калясніцай яго малодшая дачка Тулія.

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

Адразу ж пасля свайго абрання на царства Луцый Тарквіній абкружыў сабе ліктарамі і пачаў праводзіць палтыку рэпрэсій супраць прыхільнікаў загінуўшага Сервія Тулія. Колькасць сенатараў, якія разлічвалі на тое, што Луцый Тарквіній вярне патрыцыям былыя прывілегіі, скарацілася ў выніку падкопаў і даносаў амаль удвая. Цар не толькі не папаўняў яго, але і пачаў сазываць яго як мага радзей. функцыі сената фактычна замяніў сает набліжаных да цара.

Дзякуючы вялікай ваеннай здабычы, Луцый Тарквіній заняўся актыўным будаўніцтвам у Рыме. Пры нём быў дабудаваны храм Юпітэра на Капіталійскім халме, скончана будаўніцтва каналізацыі (Cloaca Maxima). Тарквіній Горды знішчыў сабінянскія свяцілішчы і зраўняў Тарпейскую скалу, якая ўзвышалася над Форумам і адкуль скідвалі асуджаных у Тыбр.

Тарквінію Гордаму прыпісваюць куплю часткі збора прароцтваў кумскай сівілы, якая сама прыйшла да цара і прпапнавала ямунабыць 9 скруткаў па вялікаму кошту. Цар у гэты час быў заняты пабудовай храма Юпітэра і адмовіўся. Праз нейкі час сівіла зноў з'явілася і прапанавала купіць затую ж самую цану не 9 скруткаў а 6. астатнія скруткі яна спаліла. Тарквіній горды адмовіўся і на гэты раз. Калі сівіла за тую ж цану прапанавала Тарквінію набыць толькі тры скрутка з праказаннем лёсу Рыма, пагражаючы спаліць і іх, цар згадзіўся. Прароцтвы сівілы было дарусчана захоўваць у падзямеллі Капітолія, а кансультавацца з імі толькі ў надзвычайных выпадках. Напрыклад, са скруткамі кансультаваліся пасля паразы рымлян у Бітве ля Канах. Тады прароцтва параіла захаваць жыўцом двух галаў і двух грэкаў на рыначнай плошчы. Магістраты паслухаліся гэтага савета, прадэманставаў тым самым, што любоедзікунства магло сысці ім з рук, калі размова ішлааб абароне незалежнасці Рыма.

Заваявальная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Луцый Тарквіній Горды праводзіў актыўную заваявальную палітыку. Ён умацаваў саюз Рыма і лацінскіх гарадоў шляхам фізічнага знішчэння тых, хто лічыў Рым занявольнікам Лацыя і стварэннем роднасных саюзаў. Так сваю дачку ён выдаў за Актавія Мамілія — цара Тускула. Пры Тарквініі Гордым рымскія войскі ўпершыню ўварваліся у вобласць вольскаў — былі заваяаваныя гарады Суэса-Пампецыя і Анксур. Былі прыгнечаны сабіняне і этрускі.

Асаблівая легенда звязана з лацінскім горадам Габіі, які знаходзіцца ўцэнтры Лацыя і ўзбунтаваўся супраць дыктатуры Тарквінія Гордага. З-за вялікай працягласці сцен горада і цяжкасцй аблогі рымскія войскі не маглі захапіць горад. Тады Луцый Тарквіній звярнуўся да хітрасці: у Габіі прыбыў Секст Тарквіній з прычыны спасення ад жорсткасці свайго бацькі. ніхто не быў здзіўлены, што Тарквіній бы жорсткі нават да сваіх дзяцей. Секст вылучыўся падчас вылазак і неўзабаве яму даручана камандаванне гарнізонам абложанага горада. Па загаду бацькі, ён аслабіў ці знішчыў усіх багатых і выдатных жыхароў горада Габіі, а потым і ўвогуле адчыніў вароты горада рымлянам. Але горад не быў разграблены: луцый Тарквіній аддаў яго сыну як асабістае ўладанне.

Пры Тарквініі Гордым ў армію перасталті браць прадстаўнікоў ніжэйшых класаў — іх выкарыстоўвалі падчас будаўніцтва. Армію ж камплектавалі з наймітаў.

Выгнанне, барацьба супраць Рыма і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Тыранія цара і злоўжыванні яго сыноў падбухторылі супраць яго весь народ. Згвалтаванне Сэкстам Тарквініем дабрадзейнай Лукрэцыі сталасапошняй кропляй цярпення: родзічы Лукрэцыі Луцый Юній Брут і Публій Валерый Паплікала прынеслі яе цела на форум і пераканалі народ выгнаць цара і усталяваць рэспубліканскае праўленне. Тарквінія Гордага не ўпусцілі ў Рым, і ён быў вымушаны з трымя малодшымі сынамі шукаць прытулка ў Этрурыі. Секст Тарквіній быў забіт падчас паўстання ў Габіі.

У выгнанні Луцый Тарквіній шукаў падтрымкі этрускіх і лацінскіх цароў, заўпэўнівая іх, што Рым жадае распаўсюдзіць рэспубліканскае праўленн па ўсяму Лацыю. Этрускі цар Ларс Парсэна на якога Луцый Тарквіній больш за ўсе разлічваў, нягледзячы на перамогі над рымлянамі, быў вымушаны заключыць з рэспублікай мірны дагавор. Луцый Тарквіній здолеў падбухторыць супраць Рыма лацінян, але ў бітве каля возера Рэгіл у 496 годзе да н.э. саюзнае войска было пераможана рымлянамі. У бітве загінулі ўсе астатнія сыны Тарквінія. Былы цар быў вымушаны збегці ў грэчаскую калонію Кумы да цара Арыстадэма, дзе і памер у 495 годзе да н.э.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]