Тарноўская воласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарноўская воласць
Краіна
Уваходзіць у

Тарноўская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Лідскага павета Расійскай імперыі.

Утворана ў 1861 г. пасля скасавання прыгону, з прыгонных зямель Тарноўшчыны, Радзівонішак, Малога Ольжава, Вялікага Ольжава, Кульбакаў і Дзітвы Шамятоўскай з сядзібай у маёнтку Тарноўшчына. У склад Тарноўскай воласці спачатку ўваходзілі вёскі Парачаны, Масявічы, Хадзюкі, Гарняты, Рэпнікі, Бабоўцы, Палубнікі, Далекія, Дудары, Раклёўцы, Банцавічы, Ольжава, Кульбакі, Монькаўцы, Цвербуты і Більтаўцы, разам вёсак 16, душ 848. У 1866 г. да Тарноўскай воласці далучылі са скасаванай Голдаўскай воласці вёску Дзітрыкі, а з Лідскай воласці дадалі вёскі Мохавічы, Янаўляны, Дубчаны і Цыбары, прычым Тарноўская воласць была падзелена на тры вясковыя грамады — Тарноўскую, Ольжаўскую і Радзівонішкаўскую. Пасля гэтага Тарноўская воласць налічвала 20 вёсак, сялянскіх душ паводле рэвізіі 1857 г. — 1166.

У 1906 г. у Тарноўскай воласці налічвалася 20 вёсак, сялянскіх гаспадарак — 680, мужчын — 3 501, жанчын — 2 406, разам — 4 907; рольнай зямлі — 5 227 дзесяцін: коней — 652, кароў — 1 632 і іншага быдла — 2 050 штук. Кожная вясковая грамада мела ўласныя запасы збожжа.

У міжваеннай Польшчы Тарноўскай гміне была прысвоена назва Белагрудская[1].

Зноскі

  1. Міхал Шымялевіч. Збор твораў. С. 41., 45