Тарніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тарніца
Tarnica
Тарніца
Каардынаты: 49°04′28,98″ пн. ш. 22°43′34,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Заходнія Бяшчады, Карпаты
Вышыня вяршыні 1346 м

Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў, які знаходзіцца на канцы хрыбта паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіччы. Належыць да Кароны польскіх гор. Пік Тарніцы узносіцца на 500 м над далінай Валасаткі і мае асаблівы сілуэт. Ад суседняга масіва Крэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра вырэзаным перавалам, вышынёй 1275 м над узроўнем мора, ад якога паходзіць назва гары (на румынскай мове слова «tarniţa» значыць «сядло», «перавал»). Вузкі, востры, крыху падоўжаны хрыбет гары, з дзвума выразнымі пікамі (1346 і 1339 м), поўны валуноў і натуральных заглубенняў, а таксама парэшткаў ваенных акопаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.