Тарпан
| † Тарпан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тарпа́н (Equus ferus ferus) — дзікі конь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюць два падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку стэпавага тарпана да 137 см, лясны быў драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Тарпанаў працяглы час разглядалі або як прамых нашчадкаў дзікіх коней плейстацэнавай эпохі ў Еўропе або як непасрэдных продкаў сучасных свойскіх коней. Даследаванне генетыкаў, апублікаванае ў 2021 годзе[1], выявіла, што тарпаны былі вынікам змяшання еўрапейскіх дзікіх коней са свойскімі коньмі Ямнай культуры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Былі пашыраны ў Еўропе і заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст.
У 1930-я гады ў Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. Пасля вайны тарпанападобныя коні трапілі ў Германію, затым вярнуліся ў Польшчу. У 1962 і 1968 гадах з Польшчы на Беларусь завезена пяць асобін у Белавежскую пушчу. З'явіліся папуляцыі ў Нідэрландах, Румыніі, Латвіі. Дзікіх коней з Нідэрландаў у 2019 годзе завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе атрымаўся статак са 151 галоў[2], які затым павялічыўся.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Р. Тарпа́н, конь дзікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 443. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарпа́н, европейская дикая лошадь // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 280. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
