Тарпеда (стадыён, Жодзіна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Тарпеда»
Стадыён «Тарпеда»
Месцазнаходжанне Беларусь, Жодзіна, вуліца Дзеравянка, 5
Закладзены 1965
Пабудаваны 1969
Рэканструяваны 2005—2013
Хатняя каманда «Тарпеда-БелАЗ»
Умяшчальнасць 6 524[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Лагатып Вікісховішча «Тарпеда» на Вікісховішчы

«Тарпеда» — шматфункцыянальны стадыён у Жодзіне, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 6 524 месцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя будаўніцтва стадыёна ўзнікла ў 1965 годзе, і ўжо напрыканцы года пачаліся будаўніча-мантажныя работы. У лістападзе 1969 стадыён «Тарпеда» афіцыйна ўступіў у строй. На месцы цяперашняй заходняй трыбуны былі ўзведзены месцы для 5 000 чалавек. З самага адкрыцця стадыён стаў хатняй арэнай мясцовай футбольнай каманды «Ракета» (сучасная назва «Тарпеда-БелАЗ»).

З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя спартыўнай арэны, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. За гэты час была пабудавана ўсходняя трыбуна, над заходняй быў узведзены дах. Цяпер гэтыя дзве трыбуны ўмяшчаюць ледзь больш за 6,5 тысяч месцаў. У 2013 годзе былі ўсталяваныя электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Праведзена ўкладка сучаснага пакрыцця бегавых дарожак. Каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трыбунай на 500 гледачоў. Газон на стадыёне натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.

26 мая 2013 года на стадыёне «Тарпеда» адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе 2012/2013, у якім футбольны клуб «Мінск» перамог мінскае «Дынама».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]