З гэтай скалы скідвалі асуджаных на смерць злачынцаў, якія ўчынілі здраду, інцэст, пабег (рабоў ад гаспадара). Паводле легенды, назва скалы паходзіць ад імя Луцыя Тарпея, якога скінулі адтуль за выступ супраць цара Ромула.
Па іншай легендзе, Тарпеяй звалі вясталку, дачку начальніка Капіталійскай крэпасціСпурыя Тарпея, якая падчас вайны з сабінамі паказала ворагам патаемны ход і была скінутая са скалы[1]. Апошняе пакаранне адбылася пры імператары Клаўдзіі ў 43 годзе, і пазней яны былі забароненыя.
У сучасным РымеVia di Monte Tarpeo вядзе ад Капітолія да Форума, скала не захавалася.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).