Тарту (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарту
ІАТА: TAYІКАА: EETU
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1946
Эксплуатант AS Tallinna Lennujaam[d][2]
Вышыня НУМ 67 м
Сайт tartu-airport.ee (эст.)(англ.)
Карта
' (Эстонія)
'
'
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
08/26 1799 асфальт/бетон
Статыстыка (2019)
Гадавы пасажырапаток 28,322
Гадавы грузапаток 0,0
Узлётаў/Пасадак 5,520
Крыніца: Эстонскі Зборнік аэранавігацыйнай інфармацыі[1]

Тартускі аэрапорт (IATA: TAYICAO: EETU) — аэрапорт за 9,5 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Тарту (Эстонія), каля аўтатрасы Тарту—Выру. Яго таксама называюць аэрапортам Юленурме з-за блізкасці да вёскі Юленурме. Ажыццяўляюцца штодзённыя рэйсы ў Хельсінкі (авіякампанія Finnair).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт быў адкрыты ў 1946 годзе. Новы будынак тэрмінала быў пабудаваны ў 1981 годзе, адначасова былі мадэрнізаваны ўзлётна-пасадачная паласа і рулёжная дарожка. З 2005 года аэрапорт належыць Tallinn Airport Ltd. У 2009 годзе УПП была павялічана да 1 799 м. Пасажырапаток Тартускага аэрапорта ў 2010 годзе склаў 23 504 чалавекі.

Побач з аэрапортам размешчана Эстонская авіяцыйная акадэмія, навучальныя палёты якой складаюць да 90 % узлётна-пасадачных аперацый на аэрадроме.

У цяперашні час толькі Nordic Regional Airlines ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы паміж Тарту і Хельсінкі штодня, 7 разоў на тыдзень. Estonian Air Regional забяспечваў рэйсы паміж Талінам да 21 снежня 2012 года, а авіякампанія airBaltic выконвала рэйсы ў Рыгу да 1 жніўня 2011 года.

Авіялініі і напрамкі[правіць | правіць зыходнік]

Авіякампанія Пункты прызначэння
Фінляндыя Finnair Хельсінкі[3]

Зноскі

  1. eAIP Estonia(недаступная спасылка). Эстонскі Зборнік аэранавігацыйнай інфармацыі (ANS). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 27 ліпеня 2016.
  2. https://www.tallinn-airport.ee/ettevottest/tallinna-lennujaama-tutvustus/
  3. https://www.tartu-airport.ee/en/news/flights-between-tartu-and-helsinki/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]