Перайсці да зместу

Тарыфная палітыка другой адміністрацыі Трампа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трамп дэманструе табліцу з заяўленымі тарыфамі падчас сваёй прамовы 2 красавіка 2025 г.

Тарыфная палітыка другой адміністрацыі Трампа — мерапрыемствы, звязанныя з увядзеннем у 2025 годзе адміністрацыяй Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа новых тарыфаў на замежныя тавары.

Тарыфная палітыка другога прэзідэнцтва Дональда Трампа адзначана эскалацыяй пратэкцыянізму ў Злучаных Штатах. У той час як у яго першы тэрмін (2017—2021) былі ўведзены тарыфы на імпарт прыкладна на 380 мільярдаў долараў, то агульная сума пры другой адміністрацыі, як першапачаткова чакалася, перавысіць 1,4 трыльёна долараў да красавіка 2025 года[1].

Кіраўнік дзяржавы аднавіў гандлёвую вайну з Кітаем, падняўшы тарыфы на кітайскія тавары да 54%[2]. Адначасна амерыканскія ўлады разгарнулі гандлёвую вайну з Канадай і Мексікай, увёўшы 25% тарыф на большасць канадскіх і мексіканскіх тавараў[3]. Трамп назваў гэтыя дзеянні спосабам прыцягнуць гэтыя краіны да адказнасці за кантрабанду наркотыкаў і нелегальную іміграцыю, адначасова падтрымліваючы айчынную вытворчасць[4][5].

2 красавіка Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10% на ўсе тавары, якія ўвозяцца ў ЗША. Былі ўведзены яшчэ больш высокія стаўкі для 57 гандлёвых партнёраў[6]. Базавы тарыф у 10% уступіў у сілу 5 красавіка, у той час як дадатковыя — 9 красавіка[7][8][9][10]. Адміністрацыя Трампа заявіла, што гэтыя тарыфы накіраваныя на тое, каб звесці дэфіцыт двухбаковага гандлю паміж Злучанымі Штатамі і кожнай краінай «да нуля»[11].

Самая высокая стаўка — 49% — уведзена на імпарт з Камбоджы. На другім месцы па памеры пошліны — В’етнам (46%). Для галоўнага гандлёвага апанента – Кітая – стаўка склала 34%. На тавары з ЕС пошліна ўсталявана на ўзроўні 20%. Усяго ў спісе 185[12] краін. У яго не трапілі Расія, Беларусь і некаторыя іншыя краіны СНД, што было пратлумачына дзейнымі жорсткімі санкцыямі, якія і так выключаюць нейкі значны гандаль. Пры гэтым у тарыфны спіс увайшлі незаселеныя астравы Херд і Макдональд у Антарктыдзе, з якімі гандль адсутнічае[13].

3 красавіка ўступілі ў сілу 25%-ныя пошліны на ўсе імпартныя аўтамабілі[14] з імпартнымі аўтазапчасткамі[15].

20 лютага 2026 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам[16]. Cудпастанавіў, што Трамп перавысіў свае паўнамоцтвы, ужываючы Закон аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA) 1977 года для ўвядзення сваіх мытаў. Канстытуцыя ЗША дае Кангрэсу выключнае права вызначаць імпартныя тарыфы, але Трамп сцвярджаў, што можа ўводзіць мыты без згоды заканадаўчай улады, апіраючыся на IEEPA. Закон дазваляе Прэзідэнту ЗША пасля абвяшчэння надзвычайнага становішча рэгуляваць эканамічныя аперацыі, уключаючы імпарт замежнай прадукцыі. Калі б Кангрэс меў намер даць Прэзідэнту асаблівыя і экстраардынарныя паўнамоцтвы па ўвядзенні тарыфаў, ён зрабіў бы гэта прама, — гаворыцца ў рашэнні Вярхоўнага суда. Пад дзеянне рашэння суда трапілі «ўзаемныя» мыты для большасці краін свету, тарыфы на тавары з Кітая, Канады і Мексікі, абгрунтаваныя барацьбой з кантрабандай фентанілу, а таксама «другасныя» мыты супраць Індыі ў адказ на закупкі расійскай нафты. Рашэнне суда не закранае мыты на імпарт сталі і алюмінія, бо яны ўводзіліся на падставе іншых заканадаўчых актаў.

Пасля гэтага Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін на імпарт з усіх краін у памеры 10% з 24 лютага 2026 года. Мера мае дзейнічаць на працягу 150 дзён да 24 ліпеня 2026 года.

Увядзенне новых тарыфаў Трампам стала самай значнай пратэкцыянісцкай акцыяй з 1930-х гг., калі Кангрэс ЗША ўвёў тарыфы на больш чым 20 000 тавараў і яшчэ глыбей пагрузіў эканоміку ў Вялікую дэпрэсію. У выніку дзеянняў амерыканскіх уладаў у красавіку 2025 года ўтварыўся рэкордны гандлёвы дэфіцыт у $1,2 трлн. Такая сітуацыя разбурае вытворчы патэнцыял краіны і іх абаронна-прамысловую базу[13].

Праз двое сутак пасля ўвядзення тарыфаў індэкс S&P 500 страціў больш за $4 трлн, што стала рэкордным двухдзённым падзеннем для індыкатара. Папярэдні рэкорд — двухдзённая страта ў памеры $3,3 трлн — была пастаўлена ў сакавіку 2020 года на фоне пандэміі каранавіруса. Толькі за адзін дзень — 3 красавіка — агульная капіталізацыя фондавага рынку ЗША скарацілася на $2,5 трлн, паколькі новыя гандлёвыя пошліны выклікалі асцярогі з нагоды рэцэсіі і прымусілі інвестараў пераходзіць у больш надзейныя актывы, у тым ліку ў аблігацыі і ену. Значны ўрон панеслі кампаніі, чые ланцужкі паставак у найбольшай ступені залежаць ад замежнай вытворчасці. Сярод найбольш пацярпелых на амерыканскім рынку — акцыі тэхналагічных кампаній. На вечар 4 красавіка акцыі Apple абваліліся на 5,96%, да $191,07 за паперу, Nvidia — на 8,1%, да $93,55, Tesla — на 10,17%, да $240,09[12].

  1. York. Tracking the Economic Impact of the Trump Tariffs (англ.). Tax Foundation (7 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  2. Mangan. Trump's tariffs shock U.S. trade partners, sending Asian markets lower: Live updates (англ.). CNBC (2 красавіка 2025). Праверана 3 красавіка 2025.
  3. Green, Emily; Ljunggren, David (April 2, 2025). Canada, Mexico not subject to new global rates as fentanyl tariff still in place. Reuters. Архівавана з арыгінала April 2, 2025. Праверана April 2, 2025.
  4. Ortiz. Trump says tariffs were enacted to curb fentanyl, but U.S. overdose deaths are already declining (англ.). NBC New York (4 сакавіка 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
  5. Price. How Trump justifies his tariffs — from budget balancing to protecting 'the soul' of America (англ.). AP News (6 сакавіка 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
  6. Wingrove, Josh (April 3, 2025). Trump's Reciprocal Tariff Formula Is All About Trade Deficits. Bloomberg News. Bloomberg L.P. Архівавана з арыгінала April 3, 2025. Праверана April 3, 2025.
  7. Dorn. Trump’s Tariff Formula Slammed As ‘Fake’ And ‘Incredibly Stupid’ By Experts (англ.). Forbes. Праверана 4 красавіка 2025.
  8. Goldman. This is the dubious way Trump calculated his ‘reciprocal’ tariffs | CNN Business (англ.). CNN (3 красавіка 2025). Праверана 4 красавіка 2025.
  9. Schneid. Why Economists Are Horrified by Trump's Tariff Math (англ.)(недаступная спасылка). TIME (3 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2025. Праверана 4 красавіка 2025.
  10. Pichee. Trump reveals these 2 new types of tariffs on what he calls "Liberation Day," April 2 (англ.). CBS News (2 красавіка 2025). Праверана 2 красавіка 2025.
  11. Schneid, Rebecca (April 4, 2025). Why Economists Are Horrified by Trump's Tariff Math. Time. Архівавана з арыгінала 4 красавіка 2025. Праверана April 4, 2025.
  12. 1 2 Рынок США показал рекордный двухдневный обвал из-за пошлин Трампа
  13. 1 2 Что значат новые пошлины Трампа для экономики США, мира и России
  14. Isidore. Auto tariffs are now in effect. What it means for America - and you | CNN Business (англ.). CNN (3 красавіка 2025). Праверана 3 красавіка 2025.
  15. Adjusting Imports of Automobiles and Automobile Parts into the United States (англ.). The White House (26 сакавіка 2025). Праверана 1 красавіка 2025.
  16. US Supreme Court strikes down Trump's global tariffs (англ.). Reuters (20 лютага 2026). Праверана 21 лютага 2026.