Тасеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тасеева
руск. Тасеева
Характарыстыка
Даўжыня 116 км
Басейн 128 000 км²
Расход вады 752 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Чуна і Біруса
 • Каардынаты 57°43′19″ пн. ш. 95°25′17″ у. д.HGЯO
Вусце Ангара
 • Каардынаты 58°05′54″ пн. ш. 93°59′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ангара → Енісей → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Код у ДВР 16010200312116200026536
physical
Тасеева
Тасеева
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Тасе́ева (руск.: Тасе́ева[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскі краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 116 км (разам з ракой Чуна — 1319 км)[1]. Плошча вадазбору 128 00 км². Сярэдні расход вады 740 м³/с (752 м³/с у ніжнім цячэнні[2]). Утвараецца зліццём рэк Чуна (Уда) і Біруса. Працякае па паўднёва-заходняй ускраіне Сярэднесібірскага пласкагор’я. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — першай палове мая. Рака суднаходная на 15 км, ад вусця да вёскі Кандакі[3]. Сплаўная.

Прытокі: Уда (Чуна), Шуктукан, Жыткулей, Брызгун, Дуракова, Вялікая Радзіма, Рыжкова, Малая Рыжкова, Падкаменная, Баярская, Чысцякова, Шышына, Нікольская, Кузьміна, Лугавая, Малая Слюцая, Сярэдні і інш.[3]

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 420. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Иванов В. В. Тасеева // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река Тасеева // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 420. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]