Татарка (Воранаўскі раён)
Вёска
Татарка
|
Тата́рка[1] (трансліт.: Tatarka) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Воранава. Транспартныя сувязі па дарозе Пагародна — Паляцкішкі.
Планіроўка ў прамалінейную вуліцу. Забудавана з заходняга боку драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска Татарка паблізу Пагародна згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года, уласнасць польнага гетмана літоўскага Людвіка Тышкевіча. Ад мясцовай карчмы дарогі разыходзіліся і вялі да ваколіц Войдагаў, Ясянцаў, Жамойцішак. З вёскі Татарка ішлі дарогі да Ёняў і далей да Даўгял Малых і Вялікіх.
У 2-й пал. XIX ст. вёска ў Аляксандраўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уладанне графа М. Патоцкага.
З 1921 года ў Польшчы.
Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 11-25 %.[2]
З 1939 года ў БССР. Да 19 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Паляцкішскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 241.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 656 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх