Перайсці да зместу

Татаршчына (прыпыначны пункт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыпыначны пункт
Татаршчына
Лінія Мінск-Пасажырскі — Маладзечна
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Мінскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1921-1939
Ранейшыя назвы Татаршчызнаа
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 2
Тып платформаў Адкрытая з будынкам
817,004 км 
Код станцыі 142343
Код у «Экспрэс-3» 2100517
Татаршчына (Беларусь)
Татаршчына
Татаршчына

Татаршчы́на (трансліт.: Tatarščyna, руск.: Татарщизна, нарматыўная назва — Татарщина)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Татаршчына; на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна, паміж прыпыначным пунктам Мясата і прыпыначным пунктам Крыніца.

На аднаверставой карце[крыніца?] Расійскай імперыі тут пазначаны раз’езд чыгуначных калей, то-бок аднакалейная Лібава-Роменская чыгунка тут пашыралася да двухкалейнай, каб забяспечыць раз’езд сустрэчных цягнікоў, або абгон аднаго цягніка другім. Назву прыпынак атрымаў ад бліжэйшага фальварку Татаршчына або Татаршчызна, калі лічыць, што фальварак узнік у часы ВКЛ. Па некаторых звестках, чыгуначная станцыя або прыпыначны пункт з’явіўся яшчэ да 2-й сусветнай вайны[крыніца?].

Над назвай ішлі спрэчкі[удакладніць: камент.], бо Татаршчына — беларускай мове, але фальварак у часы Рэчы Паспалітай мог называцца па-польску, а суфікс -шчызн- мог сведчыць пра належнасць паселішча татарам[крыніца?], якія часта былі шляхтай і служылі ў войску[2].