Перайсці да зместу

Тата, мама, служанка і я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тата, мама, служанка і яM:
фр.: Papa, maman, la bonne et moi
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 96 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1954
IMDb ID 0047328

«Тата, мама, служанка і я»[3] (фр.: Papa Maman La Bonne Et Moi…) — французскі фільм рэжысёра Жана-Поля ле Шануа, які выйшаў у 1954 годзе.

Праз два гады быў зняты працяг фільма — «Тата, мама, мая жонка і я». На аснове гэтых кінакамедый пазней была створана тэатральная п’еса «Тата, мама, служанка і… вы».

Доўгія гады раніца ў доме на Манмартры заўжды пачыналася аднолькава. Бразгатаў будзільнік, гугнявіла радыё, служанка на кухні раскладвала пасьянс, тата ўспамінаў прамудрасці Дэмасфена, мама гатавала сняданак.

Галоўны герой, сын Рабер, рос, сталеў, стаў вышэй за свайго тату ростам і нават уладкаваўся стажорам у вядомага адваката. Праўда, у адзін звычайны зімовы дзень у жыцці Рабера адбыліся вялікія змены. Малады чалавек нечакана страціў працу і пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Катрын — прыёмнай маці цудоўнага дзіцяці. І шмат што пачало змяняцца ў кватэры дружнай сям’і Ланглуа.

Інтэлігентныя маці і тата не адразу змаглі пагадзіцца з незвычайным выбарам сына — узяць за жонку «жанчыну з дзіцем». І толькі сапраўдная душэўная чуласць, уласцівая героям, дапаможа ім зразумець адзін аднога. І нават пацешны сусед па доме спадар Каламель (Луі дэ Фюнэс) зробіць сваё сціплае ўкладанне ў стварэнне новай сям’і. Сям’і, якая зараз будзе шчаслівая ў доме на ўзгорку яшчэ доўгія гады, і раніца будзе пачынацца аднолькава — з узаемнай пяшчоты і трапяткога кахання…

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.imdb.com/title/tt0047328/ Праверана 7 красавіка 2016.
  2. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=110163.html Праверана 7 красавіка 2016.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Луі дэ Фюнэс