Перайсці да зместу

Тафільдыя чашачкавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тафільдыя чашачкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tofieldia calyculata (L.) Wahlenb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  85290
EOL  1083102
IPNI  542255-1
TPL  kew-290267

Тафільдыя чашачкавая, тафільдыя чашакветкавая[1] (Tofieldia calyculata) кветкавая травяністая расліна роду Тафільдыя (Tofieldia) сямейства Тафільдыевыя (Tofieldiaceae), распаўсюджаная ў Еўропе. Этымалогія: грэч. καλυξ — «кубачак», лац.: ula — памяншальны суфікс, лац.: atus — суфікс, паказвае на прыналежнасць або падабенства чаго-небудзь.

Шматгадовая расліна 10—35 см вышынёй. Расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, амаль бязлістае (2—3 маленькія лісткі). Лісце простае, суцэльнае, збліжанае пры аснове сцябла, лінейна-мечападобнае, з гладкім краем. Суквецце каласападобнае, 4—6 (10) см даўжынёй; прыкветкаў 2: ланцэтападобны ля асновы кветаножкі і 3-лопасцевы каля аснасновы калякветніка. Кветкі дробныя, жаўтлява-белыя, з 6[2] пялёсткамі. Плод — 3-гнёздавая каробачка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне: Аўстрыя, Прыбалтыка, Беларусь, цэнтральна-еўрапейская Расія, Чэхія, Славакія, Францыя, Германія, Італія, Польшча, Румынія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Украіна, былая Югаславія[3]. На тэрыторыі Украіны расце на лугах, вільготных травяністых схілах — у Прыкарпацці, на Палессі, зрэдку. Ахоўваецца.

Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. 1 2 Тофильдия чашечковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  • Скуратовіч А. М. Тафі́льдыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Tofieldia Huds. — Тофильдия // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. 1 000 экз. ISBN 985-6182-78-6.
  • Сімановіч Л. Г. Тафі́льдыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 88—89.  583 с., іл. 10 000 экз.