Таццяна Іванаўна Пельтцэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Пельтцэр
Імя пры нараджэнні Таццяна Іванаўна Пельтцэр
Дата нараджэння 24 мая (6 чэрвеня) 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1992(1992-07-16)[2] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР Расія
Бацька Іван Раманавіч Пельтцэр[d]
Месца працы
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0671356
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Іванаўна Пельтцэр (6 чэрвеня 1904, Масква — 16 ліпеня 1992) — расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На сцэне з 1920 года. 3 1925 года працавала ў мажоўскіх тэатрах імя Массавета, з 1940 года — Мініяцюр, з 1947 года — Сатыры, з 1977 года — ў тэатры «Ленком».

Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэнічнага малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхалагічнай дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І. Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А. Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б. Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1951).
  • Народная артыстка СССР (1972).

Зноскі

  1. Пельтцер Татьяна Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.