Таццяна Іосіфаўна Седлярэвіч
| Таццяна Іосіфаўна Седлярэвіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 11 верасня 1965 (60 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, архівістка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Таццяна Іосіфаўна Седлярэвіч (нар. 11 верасня 1965, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, архівіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 верасня 1965 года ў Пружанах у сям’і вайскоўца. Разам з бацькамі жыла ў Маскве, Майкопе. У 1983 годзе скончыла сярэднюю школу ў горадзе Зернаградзе (Расія) і паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут[1].
Пасля заканчэння інстытута ў 1988 годзе працавала ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі) на пасадах захавальніка фондаў, навуковага супрацоўніка, галоўнага архівіста, вядучага навуковага супрацоўніка ў аддзеле інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў. Займалася выкананнем генеалагічных, тэматычных і біяграфічных запытаў, загадвала бібліятэкай архіва, даследавала гісторыю жаночай адукацыі на Беларусі[1].
У лістападзе 1999 года пераведзена на пасаду вядучага спецыяліста аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і архіўных тэхналогій Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь. У 2000—2001 гадах вучылася на курсах Міжнароднага савета архіваў у Будапеште. З сакавіка 2002 года працавала галоўным спецыялістам, са снежня 2006 года — кансультантам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, інфарматызацыі і архіўных тэхналогій Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пасля Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь)[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца пытаннямі стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарату да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, галіновага даведачна-інфармацыйнага фонду[1].
Аўтар шэрагу публікацый пра склад дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і навукова-даведачны апарат да іх, пра архівы і архіўную справу ў замежных краінах. З’яўляецца складальнікам зборніка «Архіўныя дакументы Рэспублікі Беларусь — скарбніца сацыяльнай памяці дзяржавы» (2005), даведніка «Навукова-даведачны апарат дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь» (2007)[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Документальные источники по истории женского образования в Белоруссии во второй половине ХІХ — начале ХХ в. в фондах Национального исторического архива Беларуси // Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання: Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 23-24 красавіка 1998 г. Мн., 1998.
- Из истории Минской женской гимназии Министерства народного просвящения (по материалам НИАБ) // Архіварыус. Вып. 2. С. 44‑46.
- Роль системы научно-справочного аппарата государственных архивов Республики Беларусь в обеспечении доступа к информационным ресурсам архивов // Материалы 8‑й международной конференции архивистов стран Центральной и Восточной Европы «Архивы в информационном обществе». Варшава, 2002.
- С именем женщины-ученой связано // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. и арт. Вып. 2. Мн., 2004. С. 74‑77.
- Архивные документы Республики Беларусь — сокровищница социальной памяти государства (2005, складальнік).
- Научно-справочный аппарат государственных архивов Республики Беларусь: Справочник. Мн.: БелНИИДАД, 2007 (складальнік).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- З. Л. Яцкевіч. Седлярэвіч Таццяна Іосіфаўна // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны 1938—2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — С. 197—198. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.
- Архівісты Беларусі: біябібліягр. давед. / Склад. С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка. — Мн.: БелНДІДАС, 2006. — 254 с. — ISBN 985-6733-12-X.