Таццяна Алегаўна Бембель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Алегаўна Бембель
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, арт-крытык, куратар
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1964(1964-10-08) (59 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства
Бацька Алег Бембель
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Бембель (8 кастрычніка 1964, Мінск) — беларуская мастацтвазнаўца, арт-крытык, гісторык мастацтва, галерыст, выкладчыца, аўтарка тэлеперадач і культурных праектаў.

Куратарка галерэі TUT.BY. Дачка філосафа і публіцыста Алега Бембеля, унучка скульптара і народнага мастака БССР Андрэя Бембеля. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза кінематаграфістаў. Старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў «ICOM».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1964 у Мінску.

У 1988 годзе скончыла дзённае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута Імя Рэпіна ў Ленінградзе.

З 1999 па 2004 год была куратаркай галерэі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

З 2009 года пачала працаваць у галіне дакументальнага кіно, пісаць сцэнары, на аснове якіх створаны шэраг дакументальных фільмаў пра мастакоў, архітэктараў, аб праблемах культуры і мастацтва. У 2011‐2012 гадах працавала на беларускім тэлебачанні, вяла на тэлеканале «Лад» тэлепраграму «Страсці па культуры».

З 2004 па 2013 год была дырэктаркай муніцыпальнай (дзяржаўнай) Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва у Мінску.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Андрэй Бембель. Смерць. Перамога. Слава» Беларускае тэлебачанне, 2009 год.
  • «Застылая музыка Лангбарда» (архітэктар, уладальнік «Гран-пры» Сусветнай Парыжскай выставы 1937 года). Студыя дакументальнага кіно, Беларускае тэлебачанне, 2010 год (у суаўтарстве з Верай Савінай).
  • «Summa», 2018. У суаўтарстве з Андрэем Куцілай.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Прадмова да кнігі Бокач Ю. Т. Бембель // Вячеслав Кубарев. — Мінск. — 132 с. — ISBN 978-1477417027.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]