Таццяна Антонаўна Баначыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Антонаўна Баначыч
Імя пры нараджэнні: Таццяна Антонаўна Нікіціна
Дата нараджэння: 9 студзеня 1905(1905-01-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 студзеня 1997(1997-01-24) (92 гады)
Прафесія: оперны спявак
Тэатр:

Таццяна Антонаўна Баначыч (Каліноўская, нар. Нікіціна; 9 студзеня 1905, Саратаў[1] — 24 студзеня 1997[2]) — беларуская оперная спявачка спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і службоўца. Вучылася ў Саратаўскай кансерваторыі (фартэпіяна, клас Барыса Радугіна; сольныя спевы, клас Міхаіла Мядзведзева). Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1931, спевы, клас Антона Баначыча) і тры курсы кансерваторыі (фартэпіяна, клас Георгія Пятрова; адначасова сольныя спевы). У 1930-33 у Беларускай студыі оперы і балета. У 1933-41, 1944 салістка Беларускай оперы. У 1941-44 салістка оперы Мінскага гарадскога тэатра.

Арыштавана 16 снежня 1944 у Мінску па адрасе: пас. Фрунзе, д. 6, кв. 1. Асуджана 3 кастрычніка 1945 як «сацыяльна-небяспечны элемент» і за «работу ў оперным тэатры ў Мінску падчас нямецка-фашысцкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў[4]. Пазней на вольным пасяленні ў Сібіры, працавала медсястрой. У 1954 вярнулася ў Мінск. У 1957 рэабілітавана. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24 мая 1957. Асабовая справа К. № 10324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].

Была замужам за сваім педагогам Антонам Баначычам, пазней - артыстам оперы Валяр'янам Каліноўскім.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод партый: Марфа («Царская нявеста(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Русалка («Кветка шчасця» А. Туранкова)[5].

Зноскі

  1. Каліноўская, Таццяна Антонаўна (оперная спявачка ; 1905—1997)
  2. Листок календаря. 9 января (руск.) 
  3. 9 января: этот день в истории (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак КТА няма тэксту
  5. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак ЭДВІ няма тэксту

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бел. энцыкл. Т.7. С.470.
  • Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Т.1. С.475.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9