Таццяна Будовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Будовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 студзеня 1977(1977-01-12) (42 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтка, літаратурны крытык, парадыст


Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт»[2].

У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працуе навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча[2].

Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце[2].

Замужам. Гадуе двух сыноў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg «Дыяблог P.S.» Госць: Таццяна Барадуля, лірык и парадыст. Беларусь 3, 7 сакавіка 2015г.

Творчы шлях пачынала з вершаў, пасля звярнулася да крытыкі. Піша прозу, часам звяртаецца да жанру пародыі[3] (пад псеўданімам Тадора Шпілька).

Першая вершаваная публікацыя з'явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет»[2]. Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]