Таццяна Васільеўна Бірыч
Таццяна Васільеўна Бірыч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1993 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | афтальмолаг |
Навуковая сфера | афтальмалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Таццяна Васільеўна Бі́рыч (10 студзеня 1905, в. Лошніца, Барысаўскі раён — 26 лютага 1993) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948)[1]. Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 г. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[1] гг.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі(руск.) бел. хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР[3]), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах[1][4].
Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй[4].
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[4]:
- Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1972.
- Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн.: Беларусь, 1975 (совм. с В. Н. Перетицкой).
- Ожоги глаз. Мн.: Беларусь, 1979.
- Применение низких температур в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1984.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987)[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Бирич Татьяна Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
- ↑ Офтальмологи-легенды. В день 110-летия Татьяны Бирич умерла ее дочь и продолжатель династии Тамара Бирич (руск.)
- ↑ Это мы. 110 лет со дня рождения легендарного офтальмолога Татьяны Бирич (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 Член-карэспандэнт БІРЫЧ Таццяна Васільеўна
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 117. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Татьяна Васильевна Бирич: к 70-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. 1975. № 1.
- Татьяна Васильевна Бирич (К 100-летию со дня рождения (1905—1993 гг.) // Белорусский медицинский журнал. 2005. № 1(11).
- Доктор медицинских наук, профессор Т. В. Бирич: биобиблиогр. указ. Минск: БГМУ, 2005.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Медыкі Беларусі
- Афтальмолагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Ганаровыя грамадзяне Мінска
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання