Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка
Выгляд
Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзілася |
2 лютага 1938 |
Памерла |
24 студзеня 2000 (61 год) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 161 см |
Вага | 57 кг |
![]() |
Таццяна Дзмітрыеўна Самусе́нка[1] (у дзявоцтве — Пятрэнка; 2 лютага 1938, п. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 2000, Мінск) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР (1960). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-канструктар.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працавала дзіцячым трэнерам, потым дырэктарам спецыялізаванай школы. У 1994 годзе арганізавала і ўзначаліла Беларускі рэспубліканскі фехтавальны клуб «Залаты клінок». У 1994–2000 гадах з’яўлялася старшынёй Асацыяцыі ветэранаў фехтавання[2].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960, 1968, 1972 гадоў у камандным першынстве ў фехтаванні на рапірах, сярэбраны прызёр 1964
- 5-разовая чэмпіёнка свету 1963, 1965, 1966, 1970 гадоў у каманднай рапіры і 1966 года ў асабістым першынстве. Сярэбраны прызёр 1959 1962 1967 1969 гадоў у камандным першынстве, бронзавы прызёр 1959 года ў індывідуальнай рапіры.
- Уладальніца Кубка Еўропы 1967 1969 гадоў у камандных спаборніцтвах.
- Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 1968 года ў камандных спаборніцтвах.
- Васьміразовая чэмпіёнка СССР.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Самусенка (дзявочае Пятрэнка) Таццяна Дзмітрыеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусе́нка Таццяна Дзмітрыеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 645. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На сайце Беларускага фехтавальнага клуба Архівавана 22 мая 2015.
- Таццяна Самусенка — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
Катэгорыя:
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Астрашыцкім Гарадку
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Фехтавальшчыкі Беларусі
- Фехтавальшчыкі СССР
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Чэмпіёны свету па фехтаванні
- Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР
- Трэнеры СССР
- Трэнеры Беларусі