Таццяна Козік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Козік
Дата нараджэння: 11 студзеня 1962(1962-01-11) (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Жонка: Алесь Аркуш
Род дзейнасці: мастак, мадэльер
Вучоба:

Таццяна Козік (нар. 11 студзеня 1962, Хоцімск, Магілёўскай вобласці) — беларуская мастачка, мадэльер адзення, жонка пісьменніка Алеся Аркуша.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 г.е скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка, у 1988 г. — Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прымысловасці (аддзяленне «мастацкае аздабленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прымысловасці»). Навучалася ў Л. Скрыпнічэнка, С. Статкоўскай, А. Філіпенкі.

Падчас вучобы ў школе-інтэрнаце ўдзельнічала ў дзейнасці маладзёжнага творчага згуртавання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня.  

Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык), акварэлі, жывапісу і дызайна жаночага адзення з лёну. Самы вялікі габелен мастачкі «Крылы ператворацца ў карэнні» (1,5х6 м) быў выкананы мастачкай для офісу наваполацкага аддзялення Белпрамбудбанку. Аўтарка персанальных канцэптуальных выстаў «Птушыны рай» (Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, 2000), «Роздум каля вялікай вады» (Наваполацкі гарадскі выставачны зал, 2006), «Каляровыя сны зімовага саду» (Полацкая карцінная галерэя, 2010),«Выспа» (Полацкая карцінная галерэя, 2015), «Малюнкі ў паветры» (Віцебскі мастацкі музей, 2016), «У гэтых вокнах жыве любоў» (Полацкая карцінная галерэя, 2017), «Лён. Лёс. Летуценні» (Віцебскі мастацкі музей, 2018), «У гэтых вокнах жыве любоў» (мінская галерэя "Мастацтва", 2018). У 2010 г. мела персанальную выстаўку ў галерэі Lust auf Kunst нямецкага горада Rehburg-Loccum.

У 2005 г. выканала габелен «Спаская святыня», які быў ад імя жыхароў горада Полацка падараваны мітрапаліту Мінскаму і Беларускаму Філарэту з нагоды яго 70-годдзя.

Жыве і працуе ў Полацку.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае двух сыноў — Антона (нар. у 1988 г.) і Даніла (нар. у 2002 г.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]