Таццяна Мікалаеўна Караткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Караткевіч
Татьяна Короткевич (cropped 2).jpg
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1977(1977-03-08) (42 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Партыя: БСДП (Г), «Гавары праўду!»
Род дзейнасці: палітык
Месца працы:
Бацька: Мікалай
Дзеці: сын Елісей
Commons-logo.svg Таццяна Караткевіч на Вікісховішчы

Таццяна Мікалаеўна Караткевіч (нар. 8 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык, псіхолаг, дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырасла ў рабочай сям’і, скончыла сярэднюю школу № 62 г. Мінска. Выпускніца факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Уваходзіла ў юнацкую зборную СССР па веласпорце.

Працавала выкладчыцай псіхалогіі ў ДІКСТ БДУ і БДПУ імя М. Танка. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Мінска.

Сябра БСДП «Грамада». У кампаніі «Гавары праўду» з мая 2010 года. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у 2012 ― балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Кальварыйскай выбарчай акрузе Мінска.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года. У ходзе выбарчай кампаніі прасоўвае ідэю мірных перамен кааліцыі «Народны рэферэндум», якая аб’ядноўвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і рух «За Свабоду»[1]. Пазіцыяніравала сябе як адзіная дэмакратычная альтэрнатыва[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, муж Віктар працуе аўтаслесарам, сын Елісей. З мужам Таццяна пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Літве на адным са з’ездаў беларускай апазіцыі[3].

Зноскі

  1. Галоўная ідэя «Народнага рэферэндуму» ― вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускага грамадства.
  2. Таццяна Караткевіч на рэгістрацыі кандыдатаў. Наша ніва, 10 верасня 2015.
  3. Елена Васильева. Наш округ. Татьяна Короткевич // Белорусская газета. — Мн.: 2012, 31 августа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]