Таццяна Мікалаеўна Скарута
Таццяна Мікалаеўна Скарута | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2007 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Таццяна Мікалаеўна Скару́та (6 кастрычніка 1924, Тбілісі — 3 студзеня 2007) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла студыю пры тэатры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў тэатрах Новасібірска, Якуцка, Златавуста. У 1956—1981 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім тэатры: Рыгорка («У бітве вялікай» А. Маўзона), Ермапіцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Зося («Сэрца на дапоні» паводле І. Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая » К. Транёва ), Клюка («Угрум-рака » паводле В. Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана дпя вузкага кола», «Барабаншчыца» А. Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца » А. Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане » М. Горкага), Дорка («Зімовая казка » У. Шэкспіра), Сэлія («Дурнічка » Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела » Э. Дэ Філіпа).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лабовіч А. А. Скарута Таццяна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).